У музычнай сферы адбываецца паступовае паглынанне калектыўнага беларуса расійскім кантэкстам — эксперт

20 снежня, Позірк. У беларускай музыцы 2023 год быў, “бадай, самым яскравым за апошняе дзесяцігоддзе”, “разнастайнасць музычнага матэрыялу і яго вартасць сапраўды ўражваюць”, адзначыў музычны крытык, журналіст Аляксандр Чарнуха 19 снежня на круглым стале па гадавых выніках у сферы культуры.
У імпрэзе, якую Беларуская Рада культуры зладзіла ў Вільнюсе, эксперт удзельнічаў па відэасувязі.
Чарнуха згадаў пра Анастасію Рыдлеўскую, Зміцера Вайцюшкевіча, гурт Polyn ды інш. “Калі казаць не пра папулярную, а акадэмічную музыку, я б адзначыў оперу “Дзікае паляванне караля Стаха”, прэм’ера якой адбылася ў Лондане, музыку напісала выдатная Вольга Падгайская”, — дадаў ён.
Але агулам, паводле слоў музычнага крытыка, у масавай культуры Беларусі “ўсё вельмі складана”. Ён нагадаў пра сёлетні фестываль Viva Braslav, склад удзельнікаў якога амаль цалкам складаўся з прадстаўнікоў Расіі. У 2023 годзе фестываль “паставіў рэкорд наведвальнасці — 30 тысяч чалавек”, заняўшы ў гэтым плане “першае месца з вялікім адрывам”.
Яшчэ адной “характэрнай падзеяй” Чарнуха назваў “тры аншлагі запар Анны Асці” (поп-выканаўца ўкраінскага паходжання з расійскім грамадзянствам, якую крытыкуюць за падтрымку рэжыму Уладзіміра Пуціна), што прайшлі ў Мінск-Арэне. Паводле яго слоў, гэта “цудоўнае сведчанне масавых густаў беларусаў, якія жывуць у расійскім кантэксце і ў адсутнасці жывых выступаў беларусаў унутры краіны выбіраюць вось такія забавы ад прадстаўнікоў “рускага свету”.
Такім чынам, канстатаваў эксперт, адбываецца “паступовае паглынанне калектыўнага беларуса расійскім кантэкстам”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаБеларускі праваабаронца Кісляк не можа атрымаць у Грузіі новае часовае пасведчанне асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ рамках "канцэпцыі рэфармавання медыя ў новай Беларусі" прапануецца ліквідаваць Мінінфарм, стварыць грамадскае вяшчаннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+