Самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі патрэбнае прызнанне Мінска, каб уступіць у Саюзную дзяржаву — СМІ
23 жніўня, Позірк. Самаабвешчаная Паўднёвая Асеція хоча ўступіць у Саюзную дзяржаву, таму ёй трэба прызнанне незалежнасці з боку афіцыйнага Мінска, вынікае з заявы дзярждарадцы кіраўніка гэтага непрызнанага ўтварэння Вячаслава Гобазава ў інтэрв’ю “РИА Новости”.
“Мы маем жаданне ўступіць у Саюзную дзяржаву Расіі і Беларусі, гэта адзін з нашых прыярытэтаў, — сказаў ён. — Таму мы кажам пра важнасць прызнання нас Беларуссю, гэта адкрые дарогу ў Саюзную дзяржаву і новыя гарызонты для рэспублікі”.
Гобазаў мяркуе, што Аляксандр Лукашэнка “рана ці позна зразумее выгаду” для Беларусі ад прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі.
На пачатку ліпеня стала вядома, што тэма магчымага прызнання Беларуссю незалежнасці Паўднёвай Асеціі абмяркоўвалася на пасяджэнні парламента самаабвешчанай рэспублікі.
Старшыня камітэта па эканоміцы, малому прадпрымальніцтву і сельскай гаспадарцы Алан Тэхаў выступаючы з прапановай звярнуцца да парламента Беларусі, адзначыў, што раней прасіць аб прызнанні “перашкаджалі нейкія палітычныя наступствы, у тым ліку і санкцыі”. Аднак, паводле яго слоў, сёння ўжо маецца магчымасць зрабіць гэта.
“МЗС рэспублікі па сваёй лініі павінна прапрацаваць гэтае пытанне”, — адзначыў дэпутат.
Абхазія і Паўднёвая Асеція — самаабвешчаныя дзяржавы на тэрыторыі Грузіі, не прызнаныя міжнароднай супольнасцю. Пасля ўзброенага канфлікту 2008 года, у якім Абхазію і Паўднёвую Асецію актыўна падтрымала Расія, Тбілісі дэ-факта страціў кантроль над гэтымі тэрыторыямі.
Юрыдычна Беларусь не прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.
28 верасня 2022 года Аляксандр Лукашэнка пасля працяглага знаходжання ў Сочы і перамоў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным раптам наведаў Піцунду і сустрэўся з кіраўніком Абхазіі Асланам Бжаніяй. Прэзідэнт Грузіі Саламе Зурабішвілі і МЗС краіны асудзілі гэты крок.
Сёлета 21 лютага Лукашэнка прыняў Бжанію ў Мінску. Кіраўнік грузінскай дзяржавы і знешнепалітычнае ведамства зноў раскрытыкавалі беларускія ўлады за такія кантакты ў абыход Тбілісі.
Праз тыдзень пасля той сустрэчы стала вядома, што Абхазія плануе пастаўляць у Беларусь віны і іншыя тавары, а ўзамен хоча атрымліваць малочную прадукцыю.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



