Дэмсілы перадалі МУС Польшчы прапановы па спрашчэнні легалізацыі беларусаў

11 студзеня, Позірк. Шэраг прапаноў, якія могуць спрасціць сітуацыю з легалізацыяй беларусаў у Польшчы, вядзеннем імі бізнесу і працоўнай дзейнасцю агулам, перадалі у Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі гэтай краіны прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) 10 студзеня ў рамках візіта ў Варшаву.
Галоўны дарадца кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў “Позірку”, што адна з асноўных прапаноў звязана з неабходнасцю “комплекснага заканадаўчага рашэння” з боку Польшчы адносна беларускіх “дакументаў, апастылізацыі, даведак і заканадаўчых патрабаванняў аб некаральнасці”. Гэта актуальна ў святле ўказа Аляксандра Лукашэнкі № 278 ад 4 верасня 2023 года, згодна з якім замежныя ўстановы Беларусі пазбаўленыя магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.
Асобна беларускі бок прапанаваў польскім уладам разгледзець пытанне доўгатэрміновай легалізацыі беларусаў праз “гуманітарны дазвол на жыхарства, масавую міжнародную ахову ці нацыянальную часовую ахову, падобную да часовай аховы ЕС для украінцаў”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“
Спікер польскага сейма: Свабодная Беларусь — адзін са слупоў бяспекі Польшчы
Улады Польшчы маюць намер стварыць міжведамасную групу па рашэнні звязаных з Беларуссю пытанняў
Па выніках перамоў з Ціханоўскай сейм і сенат Польшчы правядуць слуханні па Беларусі
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



