Урад зацвердзіў парадак выдачы грамадзянам “недружалюбных краін” дазволаў на адчужэнне ўласнасці

17 студзеня, Позірк. Урад вызначыў парадак і ўмовы выдачы дазволаў асобам з “недружалюбных краін” на адчужэнне прыналежнай ім маёмасці і доляў у статутных фондах (акцый).
Адпаведная пастанова Савета міністраў № 27 ад 12 студзеня 2024 года, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 17 студзеня, сярод іншага рэгулюе адчужэнне нерухомасці юрыдычнымі асобамі, у якіх грамадзянам “недружалюбных краін” належыць ад 25% статутнага фонду; выхад з юрыдычных асоб удзельніка-замежніка.
Дазвол на адчужэнне маёмасці выдаецца ў выглядзе ўрадавай пастановы, “якая дзейнічае адзін год з дня яе прыняцця і не вызваляе ўласнікаў маёмасці, удзельнікаў, юрыдычных асоб ад выканання патрабаванняў, прадугледжаных іншым заканадаўствам”.
Праекты такіх пастаноў будзе рыхтаваць Дзяржаўны камітэт па маёмасці.
11 лістапада 2022 года Аляксандр Лукашэнка прыгразіў нацыяналізацыяй кампаніям з замежным капіталам, калі яны захочуць пакінуць беларускі рынак.
13 жніўня 2022 года прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заявіў: “Хочаш працаваць у Беларусі — калі ласка, працуй, ніякіх перашкод не будзе, але калі сабраўся кінуць усё тут, уцячы і павезці грошы — прабачце”.
1 ліпеня 2022 года Савет міністраў зацвердзіў пералік беларускіх юрыдычных асоб з уласнікамі з дзяржаў, што “здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні”, якім забаронена адчужаць свае долі (акцыі) у статутных фондах.
Першапачаткова ў ім фігуравала 190 суб’ектаў гаспадарання з капіталам з Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Літвы, Швейцарыі, Кіпра, Эстоніі, Аўстрыі, Даніі, Латвіі, ЗША, Чэхіі, Балгарыі, Люксембурга, Нарвегіі, Фінляндыі, Брытанскіх Віргінскіх Астравоў, Францыі, Швецыі. Пазней спіс прадпрыемстваў неаднаразова мяняўся.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка