Напад на любую саюзную дзяржаву будзе лічыцца нападам на Беларусь — прадстаўнік Генштаба

21 студзеня, Позірк. У выпадку ўцягвання ў ваенныя канфлікты, якія класіфікуюцца ваеннай дактрынай Беларусі (ВД), як “міждзяржаўныя і міжкааліцыйныя”, афіцыйны Мінск “будзе вымушаны ў іх удзельнічаць і прымяняць ваенную сілу”, заявіў 21 студзеня ў эфіры СТБ начальнік інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Арцём Буторын.
“Што тычыцца нашых саюзніцкіх адносін, асобны раздзел з’явіцца ў нашай ваеннай дактрыне <…>: напад на любую саюзную дзяржаву будзе лічыцца нападам на Рэспубліку Беларусь, — удакладніў Буторын. — Плюс да гэтага < … > будуць замацаваныя асновы нашага стаўлення да міратворчай дзейнасці пад эгідай <…> ААН і АДКБ”.
Паводле слоў прадстаўніка Генштаба, у ВД “даводзіцца, што з’яўленне на нашай тэрыторыі ядзернай зброі з’яўляецца вымушанай мерай <…> стратэгічнага стрымлівання, накіраванай на прадухіленне канфлікту”.
“Што тычыцца парадку прымянення ядзернай зброі — гэта не прадмет Ваеннай дактрыны”, — сказаў Буторын.
Абноўленая Ваенная дактрына была разгледжаная 16 студзеня ў рамках абмеркавання Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі на пасяджэнні Савета бяспекі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Рашэнне аб распрацоўцы праекта новай ВД было прынята пасля адабрэння новай рэдакцыі Канцэпцыі нацбяспекі ў лютым 2023 года.
У дакуменце раскрыты змест ваеннай палітыкі краіны. У прыватнасці, сцвярджаецца, што “Беларусь — міралюбная краіна, нікому не пагражае, але спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы, а тым больш пагроза прымянення ваеннай сілы або агрэсія будуць спыняцца з выкарыстаннем усяго патэнцыялу дзяржавы”.
Пасля адабрэння Саветам бяспекі праектаў канцэпцыя і дактрына будуць вынесены на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу.
Гл. таксама:
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Польшча прадухіліла больш за 20 тыс. спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на другім месцы ў ЕАЭС у падаражэнні прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў ліпені 2025 года выраслі на 0,2%, за год — на 7,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 11 жніўня — 10 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка