Ціханоўская прапануе Савету Еўропы распрацаваць дарожную карту ўступлення Беларусі ў арганізацыю

29 студзеня, Позірк. У сваім выступленні перад Камітэтам міністраў Савета Еўропы (СЕ) ў Страсбургу 30 студзеня беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская прапануе распрацаваць дарожную карту ўступлення Беларусі ў арганізацыю, як “найважнейшы крок на шляху еўраінтэграцыі і стварэння дэмакратычнай будучыні Беларусі”. Пра гэта “Позірку” паведаміў яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, таксама ў прамове яна “праінфармуе міністраў аб актуальным становішчы спраў у Беларусі”, у тым ліку аб рэпрэсіях і сітуацыі з палітвязнямі.
Падчас візіту будзе абмеркавана праца кантактнай групы СЕ па Беларусі, у прыватнасці, у галіне падтрымкі моладзевых і праваабарончых ініцыятыў. Будзе ўздымацца пытанне “практычнай імплементацыі” дзвюх рэзалюцый па сітуацыі ў Беларусі, прынятых Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы (ПАСЕ), дадаў Вячорка.
Ён анансаваў таксама выступ дэмлідара па ініцыятыве Ірландыі перад амбасадарамі СЕ.
Працу кантактнай групы Савета Еўропы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных медыя Ціханоўская і генеральны сакратар СЕ Марыя Пейчынавіч-Бурыч абмеркавалі на сустрэчы ў Страсбургу 25 студзеня. Гэта адбылося падчас сесіі ПАСЕ, на якой была прынята рэзалюцыя па сітуацыі ў Беларусі.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ЭканомікаУ 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



