Улады Мінска маюць намер закрыць грузінскае культурна-асветніцкае таварыства “Мамулі”

1 лютага, Позірк. Разгляд іску Мінгарвыканкама аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Грузінскае культурна-асветніцкае таварыства “Мамулі” (“Айчына”) адбудзецца 16 лютага ў Мінскім гарадскім судзе, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Арганізацыя зарэгістраваная ў 2006 годзе, працуе ў Мінску і Мінскай вобласці. Згодна са статутам, займаецца “ўсебаковым садзейнічаннем глыбокаму вывучэнню” членамі аб’яднання “грузінскай айчыннай, беларускай і сусветнай культуры”. “Мамулі” даследуе і прапагандуе “прагрэсіўнае грузінскае літаратурнае, музычнае, харэаграфічнае і выяўленчае мастацтва”, вывучае “традыцыі, мову і культурныя багацці грузінскага народа”.
Сайт mamuli.by абнаўляецца нерэгулярна. За мінулы год апублікавана ўсяго тры навіны, у апошняй гаворыцца пра ўдзел у XIV Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур у верасні. Раздзел навін амбасады Грузіі ў Беларусі не абнаўляецца з верасня 2021 года.
На сайце пазначана, што старшынёй таварыства з’яўляецца Каха Пакацашвілі. Паведамляецца, што асобныя аб’яднанні грузінаў існуюць у Гродне і Магілёве.
Раней улады Беларусі ліквідавалі арганізацыі армянскіх, літоўскіх, сірыйскіх супольнасцей ды інш.

- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка

