Кіраўнік нямецкай дэлегацыі ў ПАСЕ назваў каманду Ціханоўскай “урадам у выгнанні”

3 лютага, Позірк. “Урадам у выгнанні” назваў каманду Святланы Ціханоўскай кіраўнік дэлегацыі Германіі ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Франк Швабэ.
“У апошнія гады нам удалося інстытуцыяналізаваць адносіны з апазіцыяй, або ўрадам у выгнанні”, — прыводзіць словы Швабэ прэс-служба нямецкага Бундэстага.
У якасці прыкладу палітык прывёў “рэгулярны ўдзел” у пасяджэннях камітэта ПАСЕ “розных прадстаўнікоў розных беларускіх апазіцыйных сіл”.
Швабэ — сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, якая ўваходзіць у кіруючую кааліцыю ў сваёй краіне.
У снежні 2023 года прэзідэнтам назваў Ціханоўскую новы міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, у кастрычніку 2022 года — пазаштатны дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч.
Гл. таксама:
Дакладчык ПАСЕ: Супрацоўніцтва з беларускімі дэмсіламі — унікальная гісторыя для Савета Еўропы
Ціханоўская прапануе Савету Еўропы распрацаваць дарожную карту ўступлення Беларусі ў арганізацыю

- ГрамадстваМіхееў: "Ноч расстраляных паэтаў" у Ерэване была адзінай акцыяй на КаўказеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа тры кварталы звольнена на 5,3% работнікаў больш, чым прынята на працу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаСярэдні кошт кватэр на першасным рынку жылля за год павялічыўся на 5,6%, другасным — на 13,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
