Лукашэнка хоча наладзіць стасункі з Камчаткай без пасярэднікаў

5 лютага, Позірк. Геаграфічная аддаленасць Камчацкага краю ад Беларусі не павінна перашкаджаць вырашэнню “рознапланавых задач, сяброўству і супрацы”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 лютага на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёну Уладзімірам Соладавым.
“Упэўнены, мы адолеем знайсці магчымасці, каб без лішніх пасярэднікаў выбудаваць нашыя стасункі, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — І тым самым мы даможамся таго, каб прадукцыя, якую мы пастаўляем туды і назад, была таннейшай”.
11 ліпеня 2006 года прымаючы ў Мінску Міхаіла Машкаўца, які тады ўзначальваў Камчацкі край, Лукашэнка наракаў на невысокі ўзровень узаемнага гандлю, для якога “адлегласць не можа служыць апраўданнем”. Ён падкрэсліваў, што Беларусь зацікаўленая ў развіцці ўзаемавыгаднай супрацы з Камчаткай, бакі “могуць паспяхова рэалізаваць шмат сумесных праектаў”.
Тады сярод іншага абмяркоўвалася магчымасць павелічэння аб’ёму тавараў, што пастаўляюцца, пашырэння пераліку прадукцыі. Машкавец прапаноўваў пастаўляць у Беларусь рыбу.
(будзе дапоўнена)
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



