Беларусь рыхтуецца наладзіць авіязносіны з Венесуэлай, Кеніяй і Сейшэламі

9 лютага, Позірк. У Беларусі выконваюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры “для арганізацыі падпісання міжнародных дагавораў аб паветраных зносінах з Венесуэлай, Кеніяй і Сейшэламі”. Пра гэта было заяўлена на выніковай калегіі Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый.
Паводле інфармацыі Мінтранса, у 2023 годзе самалёты нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” на рэгулярнай аснове ляталі ў 20 аэрапортаў дзесяці дзяржаў (адкрыты два новыя кірункі з Мінска — Дэлі і Мурманск).
У беларускую сталіцу пачалі лятаць самалёты пяці замежных перавозчыкаў (усяго з мінскім кірункам працуе 11).
Падпісана міжурадавае пагадненне аб паветраных зносінах з Аманам, працягваюцца перагаворы па развіцці супрацоўніцтва з авіяцыйнымі ўладамі Венесуэлы, В’етнама, Егіпта, Ірана, Казахстана, Кітая, Амана ды інш.

- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 554 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка


