Пагранічнікі затрымалі беларуса, які правозіў з Літвы пакунак фабрычнай гарбаты з канопляў

10 лютага, Позірк. Пакунак фабрычнай гарбаты з канопляў стаў прычынай затрымання беларуса, які 8 лютага вяртаўся на аўтамабілі з Літвы праз пункт пропуску Катлоўка (з другога боку — Лаварышкес).
Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, падчас агляду багажніка на прадукт адрэагаваў службовы сабака. Гарбата была канфіскаваная для экспертызы.
Дзяржпагранкамітэт суправадзіў паведамленне пра затрыманага мужчыну напамінам пра тое, што “за незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 4 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў” .
Гэта не адзіны выпадак затрымання на мяжы праз правоз прадукцыі з утрыманнем рэчываў, абарот якіх у Беларусі абмежаваны або забаронены.
9 лютага прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ) паведаміла пра вынікі даследавання зёлкавай гарбаты на аснове канопляў пад брэндам Žolynėlis (вырабляецца ў Літве, прадаецца паўсюдна ў сеткавых магазінах), які мытнікі знайшлі ў машыне грамадзяніна Літвы, які рухаўся праз пункт пропуску Каменны Лог (Мядзінінкай).
“Судовымі экспертамі высветлена, што прадастаўленыя на экспертызу сумесі здрабнёных рэчываў расліннага паходжання ўтрымліваюць у сваім складзе часткі раслін роду Cannabis, якія з’яўляюцца марыхуанай”, — заявіў ГКСЭ.
11 жніўня 2023 года ў пункце пропуску Лоша (з літоўскага боку — Шумскас, закрыты з 18 жніўня) памежнікі затрымалі грамадзянку Беларусі, якая везла дадому такую ж зёлкавую гарбату з канопляў.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаНайлепшая дынаміка росту ВРП за дзесяць месяцаў — у Брэсцкай вобласці, найгоршая — у ВіцебскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНезалежнасць суддзяў у Беларусі ёсць канстантай, сцвярджае ЛукашэнкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года пабудавана на 9,2% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



