Дарадца Ціханоўскай Ворыхава абраная ў Кансультатыўны савет па справах моладзі СЕ

20 лютага, Позірк. Еўрапейскі моладзевы форум 19 лютага ў Страсбургу (Францыя) абраў дарадцу Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыту Ворыхаву прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўным савеце па справах моладзі Савета Еўропы, паведамляе прэс-служба дэмакратычнага лідара.
“Мая задача — абараняць інтарэсы маладых людзей з Еўропы і, вядома, з Беларусі, — прыводзяцца ў паведамленні словы Ворыхавай. — Галоўная мэта — заручыцца поўнай падтрымкай з боку дзяржаў —членаў СЕ ў імкненні Беларусі да дэмакратыі. Для нас гэта будзе значыць узмацненне падтрымкі беларусаў і беларусак на міжнароднай арэне”.
У рэлізе адзначаецца, што гэта першы выпадак, калі грамадзянін Беларусі атрымаў прадстаўніцтва ў гэтай структуры СЕ. Яна складаецца з 30 прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і НДА.
Асноўная мэта Кансультатыўнага савета — вырашаць пытанні, звязаныя з моладдзю, распрацоўваць рэкамендацыі для дзяржаў Савета Еўропы, а таксама кансультаваць Камітэт міністраў СЕ.
Гл. таксама:
Дарадца Ціханоўскай: Стаўленне ўладаў да беларускай моладзі — тупіковае
Дарадца Ціханоўскай папярэдзіла пра новую “пагрозу інтэлектуальнай свабодзе моладзі”


- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

