Дарадца Ціханоўскай папярэдзіла аб новай “пагрозе інтэлектуальнай свабодзе моладзі”

7 лютага, Позірк. “Пагрозай інтэлектуальнай свабодзе моладзі” назвала 7 лютага з’яўленне ў хуткім часе новага школьнага факультатыва “Мая Айчына” для вучняў 5–7-х класаў дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па маладзёжнай палітыцы і справах студэнтаў Маргарыта Ворыхава.
На яе думку, гэта “абраза нашых асноўных прынцыпаў”. “Рэжым Лукашэнкі спрабуе выкарыстоўваць гэты факультатыў як сродак ідэалягічнага выхавання. Больш за тое, гэтая ініцыятыва нясе прамую пагрозу здольнасцям крытычнага мыслення нашай моладзі”, — падкрэсліла яна, дадаўшы, што адукацыя павінна “навучыць нашых дзяцей самастойна думаць”.
Ворыхава лічыць, што як грамадзяне “мы павінны прызнаць небяспеку ў спробах рэжыму перапісаць нашу гісторыю, маніпуляваць нашымі каштоўнасцямі і дыктаваць грамадскія нормы”.
Яна заклікала шукаць альтэрнатыўныя думкі, атрымліваць дадатковую адукацыю ў недзяржаўных грамадскіх арганізацыях.
Дарадца палітыка папрасіла бацькоў “быць уважлівымі” і “правяраць тое, чаму вучаць <…> дзяцей”.
На яе думку, настаўнікі павінны “цвёрда супрацьстаяць ціску”, а таксама “ствараць у школах асяроддзе, якое спрыяе крытычнаму мысленню і плюралізму меркаванняў”.
Гл. таксама:
На факультатыве “Мая Айчына” пяцікласнікам будуць расказваць пра Лукашэнку і “Лінію Сталіна”
У школах Беларусі з’явяцца факультатывы па ваенным перакладзе, дамашняй кулінарыі і школе мод
Латушка: Адукацыя ў руках дыктатара выкарыстоўваецца для распаўсюджвання ідэалогіі

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

