Шпіталізаваны арцыбіскуп Кандрусевіч

22 лютага, Позірк. Былы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі 78-гадовы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч шпіталізаваны, прычына невядомая.
Як адзначае тэлеграм-канал “Хрысціянская візія”, пра гэта паведаміў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі 21 лютага падчас вячэрняй службы ў мінскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі.
Станеўскі прасіў усіх вернікаў маліцца за арцыбіскупа Кандрусевіча.
Год таму яму была зробленая аперацыя з нагоды анкалагічнага захворвання.
Тадэвуш Кандрусевіч узначальваў Канферэнцыю каталіцкіх біскупаў у 2015–2021 гадах.
У жніўні 2020 года пасля прэзідэнцкіх выбараў не павіншаваў Аляксандра Лукашэнку, які абвясціў сябе пераможцам, чым выклікаў масавыя пратэсты па ўсёй краіне. Кандрусевіч заклікаў уладу спыніць гвалт і сесці за стол перамоваў.
“Пралітая кроў на вуліцах нашых гарадоў, збіццё людзей, якія выйшлі на мірныя дэманстрацыі, таму што хочуць ведаць праўду, жорсткае абыходжанне з імі і ўтрыманне ў бесчалавечных умовах у месцах зняволення — цяжкі грэх на сумленні тых, хто аддае злачынныя загады і творыць гвалт”, — заявіў Кандрусевіч у звароце 14 жніўня.
31 жніўня без тлумачэння прычын яго не ўпусцілі ў Беларусь пры вяртанні з Польшчы. З улікам наяўнасці ў мітрапаліта беларускага грамадзянства СМІ звязалі рашэнне ўлады з яго грамадзянскай пазіцыяй.
1 верасня Лукашэнка заявіў, што Кандрусевіч знаходзіцца ў спісе неўязных Саюзнай дзяржавы, бо схаваў наяўнасць грамадзянства іншых дзяржаў.
15 верасня дэпартамент грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі заявіў, што пашпарт арцыбіскупа прызнаны несапраўдным.
2 лістапада Лукашэнка заявіў, што Кандрусевіч “ездзіў у Польшчу і атрымліваў кансультацыі, як разбураць краіну”.
24 снежня неўзабаве пасля візіту ў Беларусь апостальскага нунцыя ў Вялікабрытаніі (раней — у Беларусі) Клаўдыё Гуджэроцці Кандрусевічу дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Паведамлялася, што Гуджэроці прывёз у Мінск “спецыяльнае пасланне” Ватыкана для Лукашэнкі.
3 студзеня Кандрусевіч сышоў у адстаўку. Гэта было прымеркавана да яго 75-годдзя.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя ўпершыню перашкаджала беларускаму праваабаронцу Кісляку праводзіць пікет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі па палітычных крымінальных справах затрымлівалі трох адвакатаў, адзін у СІЗА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўны травень Латвія спыніла больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь красавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка