У Беларусі плануецца панізіць прыродаахоўны статус зубра, рысі, мядзведзя і барсука
28 лютага, Позірк. У Беларусі плануецца панізіць прыродаахоўны статус зубра, еўрапейскай рысі, мядзведзя і барсука звычайнага, заявіла на прэс-канферэнцыі 28 лютага ў Мінску кансультант упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці профільнага ўпраўлення Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова.
“Паводле папярэдніх даных, у новае выданне Чырвонай кнігі Беларусі ў 2025 годзе плануецца ўключыць 305 відаў раслін, выключыць 26, уключыць 21 від жывёл, выключыць 12”, — заявіла яна. Чыноўніца падкрэсліла, што “па шэрагу асобных жывёл будзе зніжаны статус прыродааховы”, але дэталяў адпаведных планаў не прывяла.
У Беларусі, сказала Жалезнава, “распрацаваны і дзейнічаюць 16 планаў дзеянняў па захаванні дзікіх жывёл і 30 планаў дзеянняў па захаванні дзікарослых раслін”.
“Нейкія планы ўжо сёлета таксама распрацоўваюцца, напрыклад, актуалізуецца план упраўлення па рысі. Сёлета будзе праведзена праца Нацыянальнай акадэміі навук, якая ўжо цягнецца трэці год, па ўліку колькасці рысі, барсука, мядзведзя. Па выніку сёлета будуць распрацаваныя планы кіравання папуляцыямі гэтых відаў”, — адзначыла прадстаўніца Мінпрыроды.
Акрамя перадачы пад ахову і распрацоўкі планаў дзеянняў, у Беларусі “рэгламентаваны парадак адабрання такіх жывёл з асяроддзя іх пражывання і росту”. Гэтыя маніпуляцыі праводзяцца “толькі ў пэўных навуковых мэтах”, падкрэсліла яна.
19 кастрычніка 2022 года старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч выказаў меркаванне, што “з пункту гледжання прыродаахоўнай дзейнасці Чырвоная кніга — рудыментарны інструмент”.
“У свой час абсалютна неабгрунтавана і без усялякіх на тое аб’ектыўных звестак туды была ўнесена рысь. Сёння колькасць і рысі, і мядзведзя — тых “чырвонакніжнікаў”, пра якіх ідзе гаворка, ды і зубра, знаходзіцца ў такім стане, якое дазваляе весці на іх паляванне. Выбарачнае, лімітаванае — як заўгодна. Што і адбываецца сёння з зубрам. Я б аднёс да гэтай катэгорыі яшчэ некалькі відаў жывёл і птушак”, — сказаў Шуневіч. Паводле яго сцвярджэння, у некаторых рэгіёнах папуляцыя зубра ўжо патрабуе рэгуляванні.
У кастрычніку 2023 года начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Казарэз паведаміў, што за апошнія 10 гадоў папуляцыя бурага мядзведзя ў Беларусі вырасла са 100–120 асобін прыкладна да 700.
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягваюць павялічвацца сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМКС у Гаазе звычайна прымае рашэнне аб магчымым пачатку расследавання на працягу паўгода — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗапаволенне росту прамысловай вытворчасці назіраецца ў Беларусі трэці месяц запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаТавараабарот у сферы грамадскага харчавання ў студзені — кастрычніку 2024 года вырас на 11% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаТрэці месяц запар фіксуецца ўсё меншы рост аб'ёму грузаперавозак у гадавым вымярэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаНовая хваля затрыманняў у Беларусі — другая навіна пасля званка Шольца Пуціну на Нямецкім радыёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка84% тых, хто пацярпеў ад катаванняў у сувязі з падзеямі 2020 года, не вераць у магчымасць хуткага правасуддзя ў Беларусі — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка