Белстат: Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў студзені выраслі на 5,1%

15 сакавіка, Позірк. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы з улікам інфляцыі) у студзені 2024 года павялічыліся на 5,1% (месяцам раней — 6,3%) у параўнанні з першым месяцам 2023-га, вынікае з паведамлення Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,7% (месяцам раней — 65,2%), даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 8,4% (8,2%), трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 22,9% (22%), даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5% (4,6%).
Паводле звестак Белстата, у 2023 годзе рэальныя даходы выраслі на 6,3% (пры плане ўладаў 4,1%), у 2022-м было адзначана скарачэнне на 3,6% (пры плане павялічыць іх на 2%).
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені склала 1.991,2 рубля — на 279,8 менш (-12,32%), чым у снежні 2023-га, але на 306,3 больш (+18,18%), чым у студзені мінулага года.
Пры гэтым інфляцыя ў студзені склала 0,8% да снежня 2023-га і 5,9% да студзеня таго ж года.
2 кастрычніка 2023 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў найважнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год, згодна з якімі рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%, рэальныя заробкі — на 3,9%, намінальная сярэднямесячная зарплата павінна ўзрасці да 2.087 рублёў (у бюджэтным сектары — да 1.634).

“Кошт урада”: Рост заробкаў можа быць пастаўлены на паўзу, каб не разганяць мацней інфляцыю

- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ЕС наспела неабходнасць выпрацаваць адзіную палітыку ў дачыненні да беларусаў без пашпартоў — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа 30 гадоў плошча лясоў у Беларусі павялічылася на 1 га, імі пакрыта 47% тэрыторыі краіны — даныя МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВызваленне палітвязняў і зніжэнне рэпрэсій — гэта "розныя трэкі", лічыць эксперт БХК ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ Беларусі дзяржава таталітарызуе і манапалізуе сферу асабістага жыцця — БХКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка6% плошчаў паляўнічых угоддзяў знаходзяцца ў бязвыплатным карыстанні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася амаль у 8 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ад пачатку года выраслі амаль на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка