Клініка “Новы зрок” аштрафаваная за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць

19 сакавіка, Позірк. Эканамічным судом Мінска 20 сакавіка разгледжаная справа медыцынскага цэнтра “Новы зрок”, якая паступіла з Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда.
Суд устанавіў, што ў 2011 годзе медцэнтр атрымаў ліцэнзію “на права ажыццяўлення медыцынскай дзейнасці, уключаючы наступныя працы і паслугі: анестэзіялогія і рэаніматалогія, афтальмалогія, афтальмалогія хірургічная, у тым ліку мікрахірургія”.
“У 2023 годзе пастановай калегіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб спыненні выдадзенай ліцэнзіі на медыцынскую дзейнасць з дня прыняцця адпаведнага рашэння аб яе прадастаўленні, гэта значыць з 27 ліпеня 2011 года, паколькі было ўстаноўленая наяўнасць фактаў недакладнасці ў прадстаўленых суіскальнікам звестках, неабходных для прыняцця рашэння аб прадастаўленні ліцэнзіі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Тым самым, адзначаецца ў рашэнні суда, “Новы зрок” з 1 студзеня да 31 снежня 2022 года “ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, якая выявілася ў аказанні паслуг па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, афтальмалогіі, афтальмалогіі хірургічнай, у тым ліку мікрахірургіі, без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі)”, што “ўтварае склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 1 арт. 13.3 КаАП” (ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці).
Судом таксама ўстаноўлена “наяўнасць умоў”, прадугледжаных ч. 3 арт. 4.6 КаАП (адказнасць індывідуальнага прадпрымальніка і юрыдычнай асобы).
Па выніках разгляду справы, медцэнтр “Новы зрок” аштрафаваны паводле ч. 1 арт. 13.3 КаАП на 500 базавых велічынь (20.000 рублёў) з канфіскацыяй усёй сумы даходу за 2022 год — 17 млн 63 тыс. 621,02 рубля.
У 2022 годзе Міністэрства аховы здароўя актыўна правярала прыватныя медцэнтры. Прыпынялася праца не менш за дзевяці з іх: “Кравіра”, “Доктар Нэма”, “ПлеядаМед”, “Тры дантысты Плюс”, Dental Clinic, “Нардзін”, “Ладэ”, “Клініка А1”, а таксама “Клініка “Мерсі”, будаўніцтва якой фінансавалася з удзелам Сусветнага банка.
Большасць медцэнтраў аднавіла аказанне паслуг.
17 красавіка 2023 года Камітэт дзяржкантролю паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць уладальніка і чатырох работнікаў медцэнтра “Новы зрок”. Ім інкрымінавана нявыплата падаткаў. КДК заявіў, што на працягу апошніх пяці гадоў 50 работнікам медцэнтра было выплачана “ў канвертах” больш за 2,5 млн рублёў.
Медцэнтр адрэагаваў на пастанову Міністэрства аховы здароўя, апублікаваўшы на сваім сайце заяву аб спыненні дзейнасці сеткі клінік у краіне і сыходзе з беларускага рынку.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню за восем месяцаў два дні запар не фіксуе актыўнасці мігрантаў ля мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



