Рашэнне па рэгістрацыі кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі ЦВК прыме 28 сакавіка

26 сакавіка, Позірк. Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Беларусі на пасяджэнні 28 сакавіка “прыме рашэнне па рэгістрацыі кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі або матываванае рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі”, паведамляе прэс-служба ЦВК.
Паводле інфармацыі органа, зараз правяраецца “адпаведнасць парадку вылучэння” кандыдатур, вызначаных рашэннем выканкамаў і адпаведных мясцовых саветаў дэпутатаў.
Вылучэнне кандыдатаў у члены СР НС праводзілася 12–21 сакавіка. Па восем членаў СР НС абіраюцца ад кожнай вобласці і горада Мінска тайным галасаваннем мясцовымі саветамі дэпутатаў базавага ўзроўню, яшчэ восем членаў прызначае Аляксандр Лукашэнка.
Патэнцыйны кандыдат у члены СР НС не можа быць маладзейшы за 30 гадоў, павінен пражываць на тэрыторыі адпаведнай вобласці або Мінска не менш як 5 гадоў, таксама не павінна быць абвінаваўчага прыгавору суда, які б набыў моц у дачыненні да яго. Ён таксама не мусіць мець грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і дакументаў замежных дзяржаў, якія даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю.
Сярод патэнцыйных кандыдатаў звяртаюць на сябе ўвагу дзеючы старшыня верхняй палаты парламента Наталля Качанава, галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Ірына Абельская (у медыя яе заўсёды называюць маці малодшага сына Лукашэнкі Мікалая), член цяперашняга складу і кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі “Акумулятарны Альянс” Дзмітрый Баскаў, дырэктар выдавецкага дома “Беларусь сегодня” Дзмітрый Жук, старшыня праўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Віктар Ананіч, ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў, які атрымаў у 2021 годзе “зарад энергіі і рашучасці” ад Лукашэнкі, ды інш.
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


