Долар і еўра патаннелі на таргах БВФБ 1 красавіка

1 красавіка, Позірк. Долар і еўра патаннелі на першых у красавіку таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы.
Курс амерыканскай валюты знізіўся да 3,2498 рубля (-0,0025, -0,08%), агульнай еўрапейскай — да 3,508 (-0,0017, -0,08%).
Юань падаражэў да 4,4675 рубля за 10 (+0,0086, +0,19%), расійскі рубель — да 3,5178 за 100 (+0,0004, +0,01%).
На мінулым працоўным тыдні (25–29 сакавіка) курс долара вырас на 0,21% (з 3,2455 да 3,2523), юаня — на 0,01% (з 4,4584 да 4,4589 за 10), расійскага рубля — на 0,35% (з 3,5051 да 3,5174 за 100); еўра патаннеў на 0,14% (з 3,5145 да 3,5097).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — вырас на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе).
За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Вызваленне Пачобута не добрая воля Лукашэнкі, а абмен, як у часы "халоднай вайны" ці палоннымі паміж Расіяй і УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе ў Беларусі нарадзілася амаль удвая менш дзяцей, чым у 1995-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


