Беларус затрыманы ў Латвіі за перавозку нелегальных мігрантаў — двое знойдзеныя ў багажніку аўто

2 красавіка, Позірк. У Латвіі затрыманы грамадзянін Беларусі, які перавозіў у аўтамабілі групу нелегальных мігрантаў, паведаміла 2 красавіка прэс-служба Дзяржаўнай памежнай аховы гэтай балтыйскай дзяржавы.
Затрыманне праведзенае 28 сакавіка ў Краслаўскім раёне недалёка ад латвійска-беларускай мяжы, удакладняе ведамства.
Адзначаецца, што беларус перавозіў мігрантаў у аўтамабілі Renault Laguna. Мяркуючы з апублікаваных фота, транспартны сродак мае літоўскія рэгістрацыйныя нумары.
“Падчас праверкі дакументаў было ўстаноўлена, што ўнутры аўтамабіля знаходзіліся восем грамадзян Ірана без праязных дакументаў, а таксама без дзейных віз і відаў на жыхарства”, — гаворыцца ў паведамленні памежнай службы. Падкрэсліваецца, што шасцёра мігрантаў знаходзілася ў салоне аўто, двое — у багажніку.
У дачыненні да кіроўцы распачатая справа паводле ч. 3 арт. 285 Крымінальнага кодэкса Латвіі (незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу вялікай (больш за пяць) колькасці асоб), ён узяты пад варту.
Указаны артыкул прадугледжвае пакаранне ад 2 да 8 гадоў пазбаўлення волі (з канфіскацыяй маёмасці або без).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС пачаўся вясной 2021 года.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія ўпершыню за восем месяцаў два дні запар не фіксуе актыўнасці мігрантаў ля мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



