Касманаўтка Васілеўская вярнулася ў Мінск

11 красавіка, Позірк. Першая ў гісторыі суверэннай Беларусі касманаўтка Марына Васілеўская прыбыла ў Мінск, паведаміў 11 красавіка тэлеграм-канал нацыянальнай авіякампаніі “Белавія”.
Яна прыляцела рэйсам з Масквы, у аэрапорце, як адзначаецца, ёй уручылі “цудоўны букет кветак у знак падтрымкі і гонару”.
“Марына паказала, што неба — не мяжа, і мы ўпэўненыя ў яе далейшых касмічных дасягненнях! Жадаем зямной радасці, поспехаў і новых захапляльных прыгод”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пасля некалькіх пераносаў запуску, а таксама адмененага па тэхнічных прычынах старту 21 сакавіка Васілеўская адправілася на Міжнародную касмічную станцыю 23 сакавіка — разам з камандзірам экіпажа Алегам Навіцкім (РФ, ураджэнец Беларусі) і астранаўткай НАСА Трэйсі Дайсан (ЗША).
Васілеўская і Навіцкі прабылі на арбіце 14 сутак (з іх 12 на Міжнароднай касмічнай станцыі) і вярнуліся на Зямлю 6 красавіка. Пасля гэтага беларуска праходзіла ў Маскве праграму пасляпалётнага аднаўлення.
Бортправадніца авіякампаніі “Белавія” Марына Васілеўская была прызначаная членам экспедыцыі наведвання касмічнай станцыі 29 траўня 2023 года. Яе дублёрам стала дзіцячы хірург Анастасія Лянкова. Усяго ад Беларусі на палёт у космас прэтэндавала шэсць жанчын.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаРост цэн на паслугі ў красавіку стаў рэкордным за апошнія 14 месяцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



