Чалавек, які напаў у Варшаве на беларуску Лізавету Герцан, абвінавачаны ў забойстве

11 красавіка, Позірк. Пракуратура перакваліфікавала абвінавачанне 23-гадоваму Дорыяну С., што напаў 25 лютага ў цэнтры Варшавы на маладую беларуску Лізавету Герцан, якая пасля памерла. Цяпер мужчына абвінавачваецца ў забойстве на сэксуальнай глебе і разбоі, паведамляе польскае медыя rmf24.
Першапачаткова ён быў абвінавачаны ў замаху на забойства, спалучаным з згвалтаваннем і разбоем.
Паводле інфармацыі медыя, раней у пракуратуры не было доказаў таго, што напад стаў непасрэднай прычынай смерці беларускі. Цяпер жа сабраная доказная база (у тым ліку вынікі ўскрыцця) дазволіла абвінаваціць С. у забойстве.
Паводле версіі следства, раніцай 25 лютага малады чалавек, пагражаючы Герцан нажом, адцягнуў яе да брамы шматкватэрнага дома, дзе згвалтаваў, душыў і жорстка збіў. Пасля гэтага ён пакінуў 25-гадовую беларуску ў непрытомным стане, адправіўся ў краму, а затым на трамваі вярнуўся ў здымную кватэру, у якой жыў са сваёй дзяўчынай.
Яго арыштавалі ў той самы дзень на выхадзе з дому. Пры вобшуку ў кватэры былі знойдзеныя вялікі кухонны нож і балаклава, якія, як мяркуе следства, былі пры ім падчас здзяйснення злачынства.
1 сакавіка Герцан памерла ў бальніцы. Яе пахавалі 14 сакавіка на Паўночных камунальных могілках у польскай сталіцы.
Пасля нападу дзяўчына так і не прыйшла ў прытомнасць, увесь гэты час яна была падлучаная да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх у аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі адной з варшаўскіх клінік.
Трагедыя выклікала вялікі грамадскі рэзананс як у Беларусі, гэтак і ў Польшчы. Некалькі тысяч чалавек 6 сакавіка ўзялі ўдзел у вулічнай акцыі памяці загінулай.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 28 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 9,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання за жнівень павялічыліся на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія прадухіліла больш за 11 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаГрузія афіцыйна пацвердзіла беларускаму праваабаронцу Кісляку, што ў дачыненні да яго не праводзіцца працэдура дэпартацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛукашэнка запалохвае еўрапейцаў, але ўступленне ў вайну дае яму суцэльныя мінусы — ПортнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


