СК пачаў спецвытворчасць у дачыненні да полацкага бізнесмена Уладзіміра Захарава (абноўлена)

15 красавіка, Позірк. Следчы камітэт 12 красавіка пачаў адмысловую вытворчасць у дачыненні да 55-гадовага бізнесмена з Полацка (Віцебская вобласць) Уладзіміра Захарава, вынікае з інфармацыі профільнага тэлеграм-канала СК “Спецыяльная вытворчасць. Афіцыйна”.
Яму інкрымінуюць чатыры артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 2 арт. 2431 (ухіленне ад выканання абавязку падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў), ч. 1 арт. 2433 (ухіленне ад выплаты страхавых узносаў), арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).
Захараў валодаў гандлёвым домам “Стралец”, гандлёвымі цэнтрамі ў Полацку, Наваполацку, Мінску, Гродне, Віцебску, Магілёве, Бабруйску.
Дзяржаўныя СМІ са спасылкай на Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю паведамлялі, што ва ўласнасці Захарава ў Беларусі 68 аб’ектаў нерухомасці, з іх 24 буйныя гандлёвыя цэнтры.
Бізнесмен валодаў у Полацку вяшчальнай тэлекампаніяй “Квант”, якая ўключала ў сябе газету “Інформ-плюс”, а таксама лікёра-гарэлачным заводам “Вінрэал” (Віцебскі раён).
19 лютага 2023 года Камітэт дзяржкантролю (КДК) заяўляў, што “спыніў супрацьпраўную дзейнасць уладальніка шматлікіх аб’ектаў нерухомасці” ў Віцебскай вобласці, звязаную з ухіленнем ад выплаты падаткаў, легалізацыяй злачынных даходаў і ўтойваннем выручкі.
Паведамлялася, што бізнесмен з Полацка і “яго шэсць памагатых” падазраюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў, легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.
Былі распачатыя тры крымінальныя справы. Накладзены арышт на маёмасць падазраваных-68 аб’ектаў нерухомасці плошчай больш за 107 тыс. кв. м агульным коштам не менш за 92 млн еўра, у тым ліку 24 гандлёвых цэнтра, катэджы, кватэры, аўтамабілі “люксавага сегмента”.
Паводле сцвярджэння КДК, “для незаконнай мінімізацыі падаткаў” бізнесмэн раздрабіў свой бізнэс: зарэгістраваў у Наваполацку і Полацку “падкантрольныя яму ІП і юрыдычныя асобы, якія прымяняюць спецыяльны рэжым падаткаабкладання”, а пасля размяркоўваў паміж імі выручку ад здачы маёмасці ў арэнду. У выніку прадпрымальнік “недаплаціў у бюджэт больш за 420 тыс. рублёў падаткаў”.
Акрамя таго, “ім былі выведзеныя з разліковага рахунку прадпрыемства і абнаяўленыя праз асабісты карт-рахунак грашовыя сродкі ў суме 3,4 млн рублёў”. Пры гэтым”не быў выплачаны падаходны падатак у памеры 320 тыс.рублёў”.
Працэсуальныя дзеянні праводзіліся “з удзелам падатковых органаў Віцебскай вобласці і пры сілавой падтрымцы АМАП”, аднак аб затрыманні падазраваных не сказана, іх імёны не названыя.
Тады ад каментара “Позірку” Захараў адмовіўся.
Захараў неаднаразова дэклараваў лаяльнасць уладзе, верагодна, спрабуючы выратаваць свой бізнэс. 18 лютага 2023 года бізнесмен публічна заявіў пра гэта на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”. Пост утрымліваў абразы на адрас лідараў дэмакратычных сіл.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна ставяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія геолагі пакуль не могуць ацаніць мэтазгоднасць здабычы рэдказямельных металаў у краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2025 года краіны ЕС зафіксавалі больш за 1.300 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі, Польшча — больш за 1.000Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваСутачны ход тэмпературы ў Беларусі перавышае 40-45 градусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШарэнда-Панасюк пра палітвязняў: Трэба патрабаваць мараторыю на захоп рэжымам новых ваеннапалонныхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэмсілы ў сталым кантакце з ЗША па пытанні палітвязняў і сітуацыі ў Беларусі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка"Вясна": Для жанчын-палітзняволеных ствараюцца невыносныя ўмовы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваНа ўсіх метэастанцыях Беларусі трэці дзень запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі за пяць гадоў колькасць збожжаўборачных камбайнаў у аграсектары зменшылася на 15%, трактароў — на 10%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства