Лукашэнка раскрытыкаваў ураджай 2023 года і запатрабаваў “стратэгію ультрасучаснай свінагадоўлі”

16 красавіка, Позірк. Вынік збору ўраджаю летась быў “амаль правальным”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка на нарадзе аб развіцці вёскі і падвышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны.
Паводле слоў Лукашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, за 2023 год аграрыі “недабралі” ў параўнанні з 2022-м больш за 1 млн тон збожжа, 63 тыс. т агародніны і 10 тыс. т ільновалакна. Амаль у кожнай трэцяй арганізацыі ўраджайнасць збожжа склала ніжэй за 20 цэнтнераў з гектара.
Пры гэтым, лічыць ён, пытанне “не толькі ў надвор’і”. Лукашэнка запатрабаваў ад удзельнікаў нарады выконваць “распрацаваную навукай індывідуальную структуру пасяўных плошчаў”. Цяпер, паводле яго сцвярджэння, “з рэкамендаваных навукай 252 тысяч гектараў зернебабовымі культурамі засяваецца толькі крыху больш за палову”.
Старшыням аблвыканкамаў ён рэкамендаваў “адмовіцца ад фантазій закрыць свае патрэбнасці імпартнай тэхнікай”.
Сярод іншага Лукашэнка “даручыў распрацаваць 10-гадовую стратэгію развіцця ультрасучаснай свінагадоўлі ў Беларусі”, у якой “павінна быць усё: прагрэсіўная генетыка, кормы, экалагічнасць”. “Мэты звышмаштабныя — максімальнае паглыбленне перапрацоўкі і наша экспартная экспансія”, — сказаў ён.
Сёлета ў Беларусі “павінны вырабіць прадукцыі на 6-7% больш і арыентавацца ў экспарце на лічбу ў 9 мільярдаў долараў”, запатрабаваў Лукашэнка.
У 2023 годзе, паводле даных Белстата, сельгасвытворчасць у наяўных цэнах склала 33,1 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 1,1% больш, чым за 2022-ы.
Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займалі Мінская (26,6%) і Брэсцкая (22,5%) вобласці, далей ішлі Гродзенская (17,3%), Гомельская (12,2%), Віцебская (10, 8%) і Магілёўская (10,5%).
Даных па экспарце сельгаспрадукцыі беларускае статыстычнае ведамства не прыводзіць.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


