СМС — дадатковы, а не асноўны спосаб выкліку ў ваенкамат, заяўляе Мінабароны

16 красавіка, Позірк. СМС-паведамленні стануць дадатковым каналам абвесткі грамадзян пра неабходнасць з’явіцца ў ваенкамат, асноўным спосабам інфармавання застаецца павестка, заявіла ў відэакаментарыі прэс-аташэ міністра абароны Наталля Гаўрусік.
Паводле яе слоў, кожнаму ваенкамату прысвоена так званае “альфа-імя”, якое будзе адлюстроўвацца ў графе “адпраўнік” (спіс “альфа-імёнаў” ваенкаматаў апублікаваны на сайце ваеннага ведамства). У СМС-паведамленні ад ваенкамата будуць пазначацца час, дата і месца яўкі, мэта (удакладненне даных вайсковага ўліку, удзел у мабілізацыйных мерапрыемствах ды інш.), а таксама тэлефон для даведак.
Гаўрусік звярнула ўвагу на тое, што ў паведамленні не будзе ніякіх спасылак, на яго не трэба адказваць, ваенкамат не запытвае ніякіх персанальных звестак.
Закон № 363-З ад 3 красавіка “Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі” сярод іншага вызначае абавязак грамадзян з’яўляцца ў ваенкаматы або іх адасобленыя падраздзяленні, а таксама абласныя ўпраўленні Камітэта дзяржбяспекі па СМС-павестцы. Акрамя таго, яны абавязаныя з’явіцца на “мерапрыемствы па прызыву на вайсковую службу на падставе мабілізацыі”, будучы абвешчанымі з дапамогай СМС. За няяўку прадугледжана прыцягненне да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаВячорка: Важна, што Вашынгтон акуратны ў зняцці санкцый — не здымае з вайсковых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
