Прадстаўнікі беларускіх партый у ПАСЕ заклікалі падтрымаць моладзь

17 красавіка, Позірк. Беларуская моладзь у эміграцыі стала тэмай адной з панэльных дыскусій, якія прайшлі 17 красавіка ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Страсбургу (Францыя), паведамляе тэлеграм-канал Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Апрача членаў БСДП (Грамада) у дыскусіях удзельнічалі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) і партыі “Народная Грамада” (у Беларусі ўсе яны ліквідаваныя, але дагэтуль прызнаюцца на міжнародным узроўні).
Дакладчыцай на згаданай профільнай дыскусіі выступіла дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве Маргарыта Ворыхава.
Падчас абмеркавання прадстаўнікі палітычных партый падкрэслілі неабходнасць працягваць праграмы “адукацыйных візітаў беларускай моладзі ў еўрапейскія інстытуцыі”. Яны паведамілі, што маладыя беларусы ў выгнанні зацікаўленыя ў тым, каб “далучыцца да выбарчых кампаній еўрапейскіх кандыдатаў у Еўрапарламент”.
Палітыкі ўзнялі пытанні “нацыянальный ідэнтычнасці дзяцей беларусаў”, распрацоўкі “адмысловых нефармальных адукацыйных праграм у фармаце нядзельных школ”, прапанавалі “заняцца арганізацыяй летніка для дзяцей палітвязняў”.
Партыйныя дзеячы таксама правялі двухбаковыя сустрэчы з дэпутатамі з Літвы, Люксембурга і Фінляндыі, падчас якіх “закранулі беларускі парадак дня і абмеркавалі бліжэйшыя планы на будучыню”.
Еўрапейскі моладзевы форум 19 лютага ў Страсбургу абраў Маргарыту Ворыхаву прадстаўніцай Беларусі ў Кансультатыўным савеце па справах моладзі Савета Еўропы (СЕ).
“Мая задача — абараняць інтарэсы маладых людзей з Еўропы і, вядома, з Беларусі, — заявіла дарадца Ціханоўскай. — Галоўная мэта — заручыцца поўнай падтрымкай з боку дзяржаў — членаў СЕ ў імкненні Беларусі да дэмакратыі. Для нас гэта будзе значыць узмацненне падтрымкі беларусаў і беларусак на міжнароднай арэне”.
Тады было заяўлена, што ўпершыню грамадзянін Беларусі атрымаў месца ў гэтай структуры СЕ, у якую ўваходзяць 30 прадстаўнікоў моладзевых арганізацый і НДА.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЕЭК: У Беларусі, Казахстане і Расіі ў траўні вырасла афіцыйнае беспрацоўеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь у траўні была на другім месцы ў ЕАЭС паводле падаражэння прампрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства