Мытня Літвы: Аўтамабіль, які загарэўся на мяжы з Беларуссю, перавозіў кантрабандныя цыгарэты

18 красавіка, Позірк. Аўтамабіль Porsche Cayenne, які загарэўся ў ангары Вільнюскай тэрытарыяльнай мытні на пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) у ноч на 18 красавіка, перавозіў кантрабандныя цыгарэты, заявіла прадстаўніца Мытнага дэпартамента Літвы Ірміна Фралова-Мілашэне.
Схованка з цыгарэтамі была знойдзеная ў аўтамабілі пры даглядзе.
Як паведамляе партал навінаў Delfi, у выніку ўзгарання пацярпеў літоўскі мытнік, ён атруціўся чадным газам.
Паведамленне пра пажар паступіла ў экстранныя службы ў 2:40 18 красавіка. Агонь быў патушаны ў 6:49. У яго выніку згарэў аўтамабіль, даглядальны ангар і частка адміністрацыйнага будынка.
Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта Беларусі, цяпер літоўскі бок ужо афармляе ў Мядзінінкаі транспарт, які ідзе ў Беларусь. Пропуск аўтамабіляў з беларускай тэрыторыі пакуль не ажыццяўляецца.
17 красавіка стала вядома, што ў сярэдзіне траўня Літва можа закрыць пункт пропуску Шальчынінкай (Беняконі).
18 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 482 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства12 сакавіка ў Беларусі перакрыты абсалютны тэмпературны рэкорд дня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


