“Беларуснафта” і “Газпрам” абмеркавалі ў Рэчыцы супрацу па цяжкавымаемых запасах нафты

19 красавіка, Позірк. Супрацу ў галіне “праектавання распрацоўкі цяжкавымаемых запасаў нафты” абмеркавалі 19 красавіка ў Рэчыцы (Гомельская вобласць) прадстаўнікі дзяржкампаніі “Беларуснафта” і расійскага “Газпрома”.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускай нафтахімічнай кампаніі, расійскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік старшыні праўлення “Газпрама” Алег Аксюцін. Перамовы прайшлі на свідравіне № 472 Рэчыцкага радовішча.
На нарадзе пра стан і развіццё мінеральна-сыравіннай базы 12 сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі кепска шукаюць карысныя выкапні. Тады ж ён паведаміў, што прамысловыя запасы нафты ў краіне за 2016–2023 гады выраслі на 14 млн тон і складаюць каля 45 млн.
Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што за савецкім часам здабыча нафты ў Беларусі была на ўзроўні 8–9 млн тон на год, а сёння “два мільёны тон прыкладна (спадарожна газ і іншае)”. “У чым справа? Мне тлумачаць: выпампавалі ўсё. Я ў гэта не веру. <…> Калі б мы сёння мелі пяць мільёнаў тон нафты, а не каля дзвюх, багатай бы былі дзяржавай”, — сказаў ён.
Прызнаўшы, што не ўсе “рэзервы і патэнцыял”, якія маюцца ў Беларусі, “лёгка і эканамічна мэтазгодна здабываць, улічваючы геалагічныя ўмовы залягання нафты”, Лукашэнка ў той жа час паставіў задачу “працаваць лепш і якасней”, “не бяздумна, але шукаць новыя радовішчы, дзе толькі гэта магчыма, выдзяляць неабходныя рэсурсы”.
“Тым больш маюцца прыклады ў суседніх краінах, у прыватнасці ў Расіі, калі ў падобных умовах радовішчы ўсё ж асвойваюцца і здабываецца нафта. Важна, каб у гэтай сумеснай прыцы ўсіх адказных службовых асоб адчувалася напружанне, і кожны рабіў максімум, што ад яго залежыць”, — дадаў ён.
Паводле даных Мінпрыроды, у Беларусі выяўлена 90 радовішчаў нафты. Прамысловыя запасы нафты ацэньваюцца ў 44,6 млн т. Штогод “Беларуснафта” здабывае 1,7–1,74 млн. “Такі ўзровень дазваляе (без дадатковых прыростаў запасаў нафты) забяспечыць здабычу нафты на працягу 25 гадоў”, — адзначае ведамства.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБеларусь зноў звернецца да міжнароднай супольнасці з-за плота ў Белавежскай пушчы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён лютага Польшча зафіксавала ў 4 разы больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 30 гадоў папуляцыя высакароднага аленя павялічылася ў Беларусі ў 10 разоў — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваПрыродаахоўная інспекцыя ў 2025 годзе канфіскавала на 13% менш незарэгістраванай зброі, чым у 2025-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваУ 2025 годзе істотна вырасла колькасць ахвяр пры ДТЗ з жывёламі — прыродаахоўная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе за збыт наркотыкаў затрымана ў 6,6 раза менш падлеткаў, чым 10 гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



