Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 16 чалавек

22 красавіка, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 16 чалавек, абвінавачаных, узятых пад варту або прыгавораных да пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Згодна з сумеснай заявай на сайце цэнтра “Вясна”, гэта Аляксандра Міхайленка, Віталь Чаркасаў, Уладзіслаў Барысаў, Арцём Завада, Арцём Кадыраў, Эдуард Апановіч, Аляксей Лескавец, Алена Стахейка, Вольга Тадро, Дзмітрый Абрамовіч, Алег Арцюх, Алег Сяргееў, Дзмітрый Хута, Вячаслаў Шкуцько, Арцём Насановіч і Павел Марціновіч.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна спыніць крымінальны пераслед, вызваліць іх і іншых палітвязняў, а таксама спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Апрача праваабарончага цэнтра “Вясна” заяву падпісалі Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, “Прававая ініцыятыва”, Human Constanta і Lawtrend.
Нададзены праваабарончай супольнасцю статус палітвязня цяпер мае 1.407 чалавек, але рэпрэсаваных з палітычных матываў у разы больш.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваНа Дзень незалежнасці-2025 здарылася на 60% больш пажараў, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+