Экс-палітвязень, выдавец смаргонскай газеты Улан трэці раз за 10 месяцаў пераследуецца паводле адміністрацыйнага артыкула

23 красавіка, Позірк. Суд Смаргонскага раёна (Гродзенская вобласць) 23 красавіка разгледзеў справу былога палітвязня Рамуальда Улана — рашэнне невядомае, паведамляе тэлеграм-канал “Суды, затрыманні. Гродна і вобласць”.
Выдаўца незалежнай “Новай газеты Смаргоні” (1996–2005) абвінавачвалі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).
Сцвярджаецца, што пратакол быў складзены за публікацыі ў сацсетках.
За апошнія 10 месяцаў гэта ўжо трэці суд над экс-палітвязнем.
17 чэрвеня 2023 года яго арыштавалі на 3 сутак паводле арт. 19.11 КаАП. У ліпені — на 7 сутак (артыкул невядомы).
5 студзеня 2021 года Улан быў асуджаны паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп) на 2,5 года абмежавання волі. Адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу №17 у Гомелі. У лютым 2022 года быў арыштаваны на 14 сутак за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” і падпіску на “экстрэмісцкі” тэлеграм-канал.
У верасні 2020 года ў Смаргоні былі расклееныя ўлёткі з данымі супрацоўнікаў міліцыі, якія, на думку мясцовых жыхароў, ілжэсведчылі ў судзе супраць удзельнікаў пратэстных акцый альбо злоўжывалі службовымі паўнамоцтвамі. Улан сфатаграфаваў улёткі і 24 верасня выклаў здымак у адным з каментароў у групе “Чуткі Смаргонь” сацсеткі “УКантакце”. 26 верасня Улана затрымалі, правялі ў яго доме і офісе ператрусы, канфіскаваўшы 13 адзінак аргтэхнікі.
У маі 2023 года вызвалены па амністыі.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


