Суполка “Мы не Холопы” стала 200-м “экстрэмісцкім фарміраваннем”

2 траўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў 2 траўня прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу грамадзян “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай “Мы не Холопы”.
Адпаведная інфармацыя ўнесеная ў абноўлены пералік на сайце МУС 2 траўня.
Іншай назвай “фарміравання”, як паказана ў спісе, з’яўляецца “Олег Желнов”.
Да “фарміравання” ведамства аднесла ютуб-каналы “Мы не Холопы”, аднайменныя старонкі ў “Інстаграме”, “Фэйсбуку”, Х, “УКантакце”, “Аднакласніках”, канал, чат і боты ў “Тэлеграме”, адрасы электроннай пошты, а таксама ўліковыя запісы на платформах Boosty і Donation Alerts.
Таксама “экстрэмісцкім” прызнаны лагатып “у выглядзе мастацкага малюнка сціснутай у кулак кісці рукі са стужкай бел-чырвона-белага колеру”.
Суполка “Мы не Холопы” стала 200 “экстрэмісцкім фарміраваннем” у вышэйзгаданым пераліку. Першае “фарміраванне” з’явілася 21 верасня 2021 года.
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2025 годзе было ў 1,9 раза больш, чым у 1995-м — першым поўным годзе кіравання Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



