Па справе аб вярбоўцы Украінай падлеткаў затрымана чатыры чалавекі — Алейнік

6 траўня, Позірк. У межах крымінальнай справы аб вярбоўцы Украінай падлеткаў у Беларусі затрымана чатыры чалавекі, заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік у інтэрв’ю расійскаму інфармацыйнаму агенцтву “РИА Новости”.
“Літаральна нядаўна… Была выяўленая група студэнтаў, якія былі завербаваныя спецслужбамі Украіны для падрыхтоўкі і здзяйснення тэрарыстычных актаў. І, натуральна, зараз гэтаму даецца адпаведная крымінальна-працэсуальная ацэнка. Вядуцца следчыя дзеянні”, — цытуе чыноўніка СМІ 6 траўня.
Пра затрыманне непаўналетніх за падрыхтоўку тэрактаў у Беларусі нібыта па заданні Службы бяспекі Украіны паведамлялася ў фільме “Дзеці на прыцэле. Завербаваныя ворагам”, які выйшаў 29 красавіка на дзяржаўным тэлеканале ОНТ.
Дакладная колькасць затрыманых з матэрыялаў не была зразумелая.
У прыватнасці, у фільме паказаны Данііл Гарасім, які знаходзіцца ў ізалятары, 2005 года нараджэння. Сцвярджаецца, што ён пісаў у чат-бот палка Каліноўскага і нібыта збіраўся адправіцца на вайну ва Украіне.
Яго вінавацяць паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве).
Акрамя таго, дэманстравалася 16-гадовая грамадзянка Украіны Марыя Місюк, якая ўтрымлівалася ў ізалятары, абвінавачаная па крымінальнай справе аб тэрарызме.
У тэрарыстычную арганізацыю, як сцвярджаецца, уваходзіла яшчэ пяцёра непаўналетніх: Трафім Барысаў, Зміцер Захарошка, Анастасія Кліменка, Аляксандра Пуліновіч і Сяргей Жыгалёў. Паказаны кадры інтэрв’ю з Барысавым і Жыгалёвым у ізалятары.
Таксама прадэманстравана гутарка з 16-гадовым жыхаром Магілёва Станіславам, які знаходзіцца ў месцах несвабоды (прозвішча вымаўлена неразборліва). Казалася, што ён нібыта быў завербаваны СБУ.
- АнонсыАнонсы падзей на 3 лістапада — 16 снежня 2025 года (дапаўняюцца)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаВячорка пра першы візіт Ціханоўскай у Новую Зеландыю і Аўстралію: Уплывовыя краіны, з якімі нас звязваюць супольныя каштоўнасці і гісторыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,2% пасля прыкладна такога ж росту ў верасні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла трэцяе месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў кастрычніку і за 10 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгода колькасць спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства


