Дэмсілы Беларусі распачалі дыялог з кіраўніцтвам НАТО

7 траўня, Позірк. Першая сустрэча беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з генеральным сакратаром Паўночнаатлантычнага альянсу (НАТО) Енсам Столтэнбергам адбылася 7 траўня ў штаб-кватэры НАТО, паведаміла прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК).
У сустрэчы таксама ўзяў удзел намеснік кіраўніцы АПК, прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі.
Па выніках сустрэчы Ціханоўская выказала радасць ад таго, што “ў дэмакратычных сіл Беларусі завязваецца такі дыялог”. “У падмурак альянсу закладзеныя блізкія для беларусаў каштоўнасці: індывідуальная свабода, правы чалавека, дэмакратыя і вяршэнства права”, — падкрэсліла яна.
Палітык выказала меркаванне, што кожнай еўрапейскай краіне неабходна выбудоўваць “паважлівыя, канструктыўныя стасункі з НАТО”, гэта важна “для нацыянальных інтарэсаў і падтрымання рэгіянальнай бяспекі”.
“Мне б хацелася, каб Беларусь успрымалі як надзейнага, мірнага, прадказальнага партнёра”, — адзначыла Ціханоўская.
Паводле слоў Кавалеўскага, пачатак дыялогу з НАТО “стаў вынікам працы кабінета па пашырэнні супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі”.
“На працягу ўжо 75 гадоў НАТО з’яўляецца найважнейшым фактарам бяспекі і стабільнасці ў Еўропе. Мы абавязаныя інфармаваць міжнародную супольнасць пра выклікі для нашай краіны”, — сказаў ён.
Прэс-служба альянсу паведаміла, што Столтэнбэрг “высока ацаніў мужнасць і лідарства” Ціханоўскай “у адстойванні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі”. Ён таксама выказаў занепакоенасць у сувязі з новымі рэпрэсіямі з боку “рэжыму прэзідэнта Лукашэнкі” супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Генсакратар арганізацыі падкрэсліў, што народ Беларусі “мае права жыць у свабодзе і дэмакратыі”.
Столтэнберг сярод іншага абмеркаваў з дэмлідарам “супраціў <…> размяшчэнню расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі”. Ён нагадаў, што саюзнікі па НАТО заклікалі Беларусь спыніць свой саўдзел у вайне з Расіяй і датрымлівацца міжнароднае права, а таксама асудзілі намер РФ размясціць на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, Ціханоўская правяла брыфінг для пастаянных прадстаўнікоў усіх краін — удзельніц альянсу “дзеля абмену меркаваннямі па крызісе ў Беларусі”, абмеркавала “перспектывы ўсталявання дыялогу дэмакратычнага руху Беларусі і НАТО па палітычным парадку дня”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка