Расійскія дыпламаты ацанілі патрыятычнае выхаванне беларускай міліцыі

10 траўня, Позірк. Расійскія дыпламаты на чале з паслом РФ у Беларусі Барысам Грызловым наведалі 10 траўня Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства ўнутраных спраў, дзе сярод іншага азнаёміліся “з асаблівасцямі навучання і патрыятычнага выхавання” слухачоў.
Цэнтр размешчаны ў вёсцы Гарані Мінскага раёна.
Як паведамляе прэс-служба МУС, расіяне таксама ацанілі матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы.
Адзначаецца, што міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў рабочую сустрэчу з Грызловым. Кіраўнік МУС заявіў, што Беларусь “высока цэніць дружалюбныя адносіны” з РФ, а іх далейшае развіццё з’яўляецца “адным з найважнейшых знешнепалітычных прыярытэтаў”.
Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў праваахоўнай сферы, паводле слоў Кубракова, “арганізаванае па розных напрамках: міждзяржаўны вышук, процідзеянне крымінальнаму аўтабізнесу, перакрыцце каналаў па перамяшчэнні наркотыкаў і псіхатропных рэчываў, барацьба з транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, тэрарызмам, экстрэмізмам, злачынствамі ў IT-сферы, нелегальнай міграцыяй”.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года расійскія сілавыя ведамствы аказваюць садзейнічанне беларускім у палітычным пераследзе на тэрыторыі РФ апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
6 лютага пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты заявіў, што Мінск і Масква вядуць працу над аб’яднаннем “спісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў”. Ён выказаў надзею, што “найбліжэйшым часам гэта будзе вырашана”.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



