Мінск 04:25

Дзеці з “днр” і “лнр” будуць “праходзіць рэабілітацыю” ў Магілёве

Элеанора Федарэнка (у цэнтры).
Фота: тэлеграм-канал MOGILEVNEWS

11 траўня, Позірк. Дзеці з так званых данецкай і луганскай “народных рэспублік” будуць “праходзіць рэабілітацыю ў Магілёве”, паведаміла 11 траўня дзяржаўная газета “Магілёўскія ведамасці”.

“Пацярпелыя ад мінна-выбухных раненняў дзеці разам з роднымі зусім нядаўна прыбылі ў санаторый “Дубровенка”, дзе будуць аздараўляцца да 24 траўня”, — гаворыцца ў матэрыяле.

Яны прыбылі ў суправаджэнні “дарадцы кіраўніка “данецкай народнай рэспублікі” па правах дзіцяці” Элеаноры Федарэнка.

Дзяцей таксама “чакае насычаная культурная праграма, якая дапаможа лепш пазнаёміцца з Магілёўскай вобласцю”.

Афіцыйны Мінск і праўладныя грамадскія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з тэрыторыямі Украіны, акупаванымі РФ.

У Растове-на-Доне не пазней за ліпень плануецца адкрыть генеральнае консульства Беларусі. У яго акругу ўвойдуць Растоўская і Валгаградская вобласці РФ, а таксама акупаваныя расійскім войскам тэрыторыі Украіны — так званыя “днр”, “лнр”, часткі Запарожскай і Херсонскай абласцей і анэксаваны раней Крым.

Кіраўнік “днр” Дзяніс Пушылін наведваў Беларусь 27 ліпеня 2022 года.

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з ім 18 красавіка 2023 года ў Мінску. Летась 15 чэрвеня амбасадар Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты падпісаў з Пушыліным “пагадненне аб пашырэнні партнёрства”.

У жніўні 2023 года Беларусь наведвала дэлегацыя “днр”.

30 верасня 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў “дакументы” аб уваходжанні ў склад РФ так званых “данецкай і луганскай народных рэспублік”, а таксама “Запарожскай і Херсонскай абласцей”. За некалькі дзён да гэтага на часова акупаваных украінскіх тэрыторыях пад кантролем расійскіх вайскоўцаў прайшлі адпаведныя “рэферэндумы”.

У пачатку гэтага года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі дэ-факта прызнаў сепаратысцкія ўтварэнні “днр” і “лнр”. 6 студзеня на сайце верхняй палаты беларускага парламента з’явіўся прэс-рэліз, з якога вынікала, што член СР НС Дзмітрый Баскаў “прыняў удзел у акцыі фонду [паралімпійца] Аляксея Талая па арганізацыі знаходжання школьнікаў з Данецкай і Луганскай рэспублік у Мінску ў перыяд зімовых школьных канікулаў”.

Разам з тым дэ-юрэ беларускія ўлады не прызналі незалежнасць “днр” і “лнр”, роўна як іх “далучэнне” да Расіі пасля “рэферэндумаў”, пры гэтым афіцыйны Мінск ухваляе агрэсію РФ супраць Украіны.

Прадстаўнікі афіцыйнага Мінска, а таксама Беларускага Чырвонага Крыжа займаюцца вывазам дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны — “на аздараўленне”. У сувязі з гэтым дэмакратычныя сілы дамагаюцца выдачы Міжнародным крымінальным судом у Гаазе ордэра на арышт Лукашэнкі, як гэта было зроблена ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна РФ Марыі Львовай-Бяловай.

Беларусь наведалі прадстаўнікі акупацыйнай адміністрацыі Запарожжа

11 траўня, Позірк. У перыяд святкавання Дня Перамогі Беларусь наведалі прадстаўнікі расійскай акупацыйнай адміністрацыі Запарожжа, сведчаць матэрыялы, распаўсюджаныя агенцтвам "Спадарожнік Беларусь" (уваходзіць у структуру дзяржаўнага МІА "Россия сегодня"). 10 траўня ў офісе агенцтва ў Доме Масквы ў Мінску прайшоў круглы …
Падзяліцца: