ВУП Беларусі за чатыры месяцы вырас на 5,1% у гадавым вымярэнні

17 траўня, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень — красавік 2024 года склаў 73 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 5,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, вынікае з першай ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Індэкс-дэфлятар ВУП у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года вырас на 8,4%.
У студзені рост эканомікі склаў 2,8%, у студзені — лютым — 4%, у студзені — сакавіку — 4,1%.
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.
Акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC Леў Львоўскі адзначаў у інтэрв’ю “Позірку”, што “ўлады і на 2024 год паставілі мэту росту ВУП на 3,8%”, але для мінулага і цяперашняга гадоў гэта “зусім розныя лічбы”. “Летась у нас быў аднаўленчы рост пасля падзення на 4,7% у 2022-м. Аднаўляцца заўсёды прасцей, чым расці. Але нават гэтае аднаўленне падвяло эканоміку да стану перагрэву”, — перакананы эканаміст.
Еўразійскі банк развіцця чакае рост беларускай эканомікі па выніках бягучага года на ўзроўні каля 2%, Міжнародны валютны фонд — 2,4%, Сусветны банк — 1,2%, даследчы цэнтр BEROC — 2,1%, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця — 2,8%.
У 2023 годзе ВУП вырас на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.

"Кошт урада": Эканоміцы Беларусі прадказваюць запаволенне росту, а пасля яго адсутнасць
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ Мінску амаль траціна арганізацый стратная, у цэлым па краіне — чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка