Долар і расійскі рубель падаражэлі на таргах 17 траўня

17 траўня, Позірк. Амерыканская і расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 траўня.
Курс долара вырас да 3,2166 рубля (+0,0003, +0,01%), расійскага рубля — да 3,5071 рубля за 100 (+0,0047, +0,13%).
Юань патаннеў да 4,4157 за 10 (-0,004, -0,09%), еўра — да 3,485 (-0,0062, -0,18%).
На мінулым працоўным тыдні (6–10 траўня) выраслі курсы долара — на 0,2% (з 3,2267 да 3,2332) і еўра — на 0,67% (з 3,4529 да 3,4759); каціроўка юаня не змянілася — 4,4426 за 10; расійскага рубля — знізілася на 0,03% (з 3,4958 да 3,4949 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%.
За 2023 год яго каціроўка павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).
Згодна з базавым прагнозам даследчага цэнтра BEROC, па выніках 2024 года курс долара складзе 3,29 рубля, а расійскага рубля — 3,57 рубля за 100.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі выяўлена больш за паўмільёна выпадкаў дэпрэсіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа тры гады плошча пабудаванага з дзяржпадтрымкай жылля для людзей з патрэбай паменшылася амаль утраяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+