Літва прыпыніла афармленне грузавікоў у пункце пропуску Мядзінінкай, заяўляе Дзяржпагранкамітэт

Пункт пропуску Мядзінінкай на літоўска-беларускай мяжы
Ілюстрацыйнае фота: Служба аховы дзяржмяжы Літвы
1 чэрвеня, Позірк. У пункце пропуску Мядзінінкай (з беларускага боку — Каменны Лог) 1 чэрвеня прыпынена афармленне грузавога транспарту, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, афармленне грузавікоў на ўезд і выезд з Літвы не будзе праводзіцца з 6:00 да 18:00 — праз тэхнічныя работы. Пры гэтым афармленне легкавога транспарта і аўтобусаў праходзіць у звычайным рэжыме.
Дзяржпагранкамітэт рэкамендаваў перавозчыкам “улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту” і на час абмежаванняў выбіраць суседні пункт пропуску Беняконі (з літоўскага боку — Шальчынінкай).
Памежная і мытная службы Літвы пра прыпыненне афармлення грузавікоў у Мядзінінкаі не паведамляюць.
Стужка навін
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



