Буферная зона на мяжы з Беларуссю вернецца 4 чэрвеня — віцэ-прэм’ер Польшчы

1 чэрвеня, Позірк. Буферная зона на мяжы з Беларуссю будзе адноўленая 4 чэрвеня, заявіў на прэс-канферэнцыі 1 чэрвеня ў горадзе Тамашуў-Мазавецкі віцэ-прэм’ер Польшчы — міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
Паводле слоў чыноўніка, якія перадае Polskie Radio, у гэты дзень набудзе моц пастанова Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі з часовай забаронай на знаходжанне ў памежнай паласе.
Касіняк-Камыш адзначыў, што буферная зона ахопіць у пераважна Гайнаўскі павет і ў значна меншай ступені Беластоцкі павет Падляскага ваяводства.
Згодна з інфармацыяй Мінабароны, апублікаванай на польскім урадавым партале, прэс-канферэнцыя адбылася пасля брыфінгу з камандаваннем 25-й брыгады паветранай кавалерыі.
Адзначаецца, што “ў сувязі з абвастрэннем гібрыднай агрэсіі на польска-беларускай мяжы і інцыдэнтамі, якія прывялі да гібелі салдат Войска Польскага”, ваеннае ведамства вырашыла “актывізаваць намаганні па супрацьдзеянні актам агрэсіі супраць асабовага складу Узброеных сіл”.
“Ужо некалькі месяцаў мы назіраем інтэнсіўнасць спробаў перасячэння мяжы людзьмі, якія ні ў якім разе не хочуць атрымаць прытулак, сховішча, а з’яўляюцца інструментам у руках спецслужбаў Беларусі, Расійскай Федэрацыі, — заявіў Касіняк-Камыш. — У большасці з іх расійскія візы. На польскай мяжы пачасціліся выпадкі бандыцкіх нападаў, агрэсіўных атак на польскіх салдат, памежнікаў, паліцэйскіх. Гэта непрымальна, недапушчальна. Простае перасячэнне мяжы з’яўляецца парушэннем парадку і закону, а фізічны напад непрымальны і будзе сустрэты адказам з нашага боку”.
“Мы прынялі рашэнне ўмацаваць мяжу і накіраваць дадатковыя сілы, накіраваць і аснасціць салдат дадатковымі сродкамі абароны. Але неабходна інтэнсіфікацыя гэтых аперацый, таму ўжо ў сераду [на мяжу з Беларуссю] прыбылі салдаты з 25-й брыгады паветранай кавалерыі, <…> лепшыя салдаты, якія служылі ў Афганістане і Іраку, маюць вялікі досвед стабілізацыйнай місіі ў Косава. І 25-я брыгада, і 6-я [паветрана-дэсантная брыгада] аператыўна разгарнулі свае сілы і сёння ўжо на мяжы. Там жа знаходзіцца найлепшае абсталяванне, бронетэхніка, <…> рыхтуюцца дадатковыя паліцэйскія падраздзяленні і паліцэйская тэхніка”, — дадаў віцэ-прэм’ер — міністр нацабароны.
На гэтым тыдні ўлады Польшчы паведамілі пра некалькі выпадкаў нападу мігрантаў на мяжы з Беларуссю, у выніку якіх было паранена агулам тры вайскоўцы і два памежнікі. 29 траўня прэм’ер-міністр Дональд Туск наведаў размяшчэнне памежнікаў у вёсцы Дубічэ-Царкеўнэ (ля Белавежскай пушчы) і заявіў пра планы аднавіць 200-метровую буферную зону на польска-беларускай мяжы.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза працягваецца з вясны 2021 года. Улады Польшчы і краін Балтыі лічаць яго гібрыднай атакай, арганізаванай рэжымамі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.



- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае зніжацца, за два гады — на 21% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа лінію кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі штомесяц паступае больш за 1,5 тыс. званкоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаБХК заклікаў стварыць і прасоўваць беларускамоўную юрыдычную тэрміналогію ў галіне роўнасці і антыдыскрымінацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатушка: Пры падтрымцы партнёраў маецца шанец пабудаваць дэмакратычную Беларусь, якая падзяляе стандарты ў галіне правоў чалавека (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
