За пяць месяцаў жыхары Беларусі прадалі валюты на 464,3 млн долараў больш, чым купілі

7 чэрвеня, Позірк. У студзені — траўні насельніцтва Беларусі выступіла чыстым прадаўцом замежнай валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка.
Фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 4 млрд 399,1 млн долараў (тут і далей у эквіваленце), прадалі — на 4 млрд 863,3 млн (адмоўнае сальда склала 464,3 млн).
Наяўнай валюты набыта на 2 млрд 883,7 млн, прададзена — на 3 млрд 848,6 млн (-964,9 млн), безнаяўнай — на 1 млрд 515,4 млн і 1 млрд 14,8 млн адпаведна (500,6 млн ).
У студзені — красавіку фізічныя асобы набылі замежнай валюты на 3 млрд 466 млн долараў, прадалі — на 3 млрд 812,2 млн (адмоўнае сальда — 346,2 млн). Наяўнай валюты набыта на 2 млрд 250,6 млн, прададзена — на 3 млрд 10,5 млн (-759,9 млн), безнаяўнай — на 1 млрд 215,4 млн і 801,7 млн адпаведна (+413,7 млн).
У 2023 годзе насельніцтва набыло наяўнай валюты на 6 млрд 31,7 млн. долараў, прадало — на 7 млрд 904,7 млн. Безнаяўнай валюты жыхары краіны купілі на 3 млрд 904,7 млн, рэалізавалі — на 2 млрд 213,3 млн. Усяго наяўнай і безнаяўнай валюты за год яны набылі на 9 млрд 825,7, прадалі — на 10 млрд 117,9 млн. Склалася адмоўнае сальда на ўзроўні 292,2 млн.
Паводле інфармацыі Нацбанка, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 чэрвеня — паводле папярэдніх даных — склалі 8 млрд 411,4 млн долараў, зменшыўшыся за месяц на 30,1 млн (-0,4%). Гэта адбылося за кошт павелічэння манетарнага золата ў структуры ЗВР на 70,4 млн долараў (4 млрд 74,2 млн).

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла амаль у 6 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на траціну — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДэйкала: Адмена "пашпартнага ўказа" — адзін з першых крокаў, якія павінны быць зроблены ў кантэксце саступак ці перамоў з уладамі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+