Беларусь актыўна пастаўляла зброю Азербайджану — Politico

14 чэрвеня, Позірк. Беларусь у 2018–2022 гадах актыўна пастаўляла зброю Азербайджану — праціўніку Арменіі, якая з’яўляецца саюзнікам Мінска па Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), паведаміла выданне Politico са спасылкай на існыя сакрэтныя дакументы.
Паводле сцвярджэння медыя, у яго распараджэнні апынулася “схованка з больш як тузінам лістоў, дыпламатычных нот, вэксаляў і экспартных пашпартоў”. Згодна з гэтымі дакументамі, у акрэслены перыяд Беларусь мадэрнізавала для Азербайджана старое артылерыйскае абсталяванне, пастаўляла новае абсталяванне для радыёэлектроннай барацьбы, а таксама сістэмы беспілотных лятучых апаратаў.
Сярод дакументаў, як сцвярджаецца, маюцца “лісты Беларускага дзяржаўнага агенцтва па экспарце ўзбраенняў (верагодна, маецца на ўвазе Дзяржкамваенпрам. — “Позірк”.) уласным ваенна-прамысловым прадпрыемствам пра заказы на сучаснае артылерыйскае прыцэльнае абсталяванне для Азербайджана”, а таксама перапіска паміж двума дзяржавамі аб узгадненні закупкі станцый радыёэлектроннай барацьбы з БПЛА “Гроза-С” для азербайджанскай арміі.
Гэтыя дакументы, лічыць медыя, “праліваюць новае святло” на рашэнне Арменіі “абвясціць пра выхад з АДКБ”. “Рашэнне Беларусі — вернага саюзніка Расіі — паставіць Азербайджану перадавую вайсковую тэхніку ў перыяд з 2018 па 2022 год, што дало яму перавагу ў шэрагу войнаў са сваім даўнім праціўнікам, будзе расцэненае Арменіяй як горкая здрада”, — гаворыцца ў матэрыяле.
Як адзначае Politico, цяпер Арменія “знаходзіцца на парозе гістарычнага павароту ў бок Захаду”, яна ўсё часцей звяртаецца за абаронай да Еўропы і НАТО — “пасля дзесяцігоддзяў, на працягу якіх былая савецкая рэспубліка спадзявалася на Маскву”.
Стасункі паміж Мінскам і Ерэванам абвастрыліся 13 чэрвеня. Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ані які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Мінску знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта ён сказаў у кантэксце заяў Лукашэнкі аб карабахскім канфлікце на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у сярэдзіне траўня.
Пасля гэтага спачатку Арменія, а потым Беларусь адклікалі сваіх амбасадараў для кансультацый. Беларускае МЗС заявіла, што Мінск не збіраецца пагаршаць стасункі з Арменіяй, “колькі б армянскае кіраўніцтва да гэтага не падштурхоўвалі знешнія гульцы”, зычыла армянскаму народу “кіраўнікоў, якія будуць сапраўды думаць пра будучыню краіны і дабрабыт людзей”.
12 чэрвеня дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская вітала рашэнне Арменіі “замарозіць удзел ва ўзначаленай Масквой” Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Такім чынам яна адрэагавала на выступ Пашыняна, які абвінаваціў АДКБ у тым, што асобныя члены “планавалі вайну” супраць Арменіі з Азербайджанам, і паведаміў пра магчымы выхад з блока.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка


