РФ вярнула ў Беларусь 5,4 тыс. яек, якія везлі без дакументаў у бруднай машыне

21 чэрвеня, Позірк. 5,4 тыс. харчовых курыных яек вярнула ў Беларусь упраўленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ (Рассельгаснагляд) па Бранскай, Калужскай і Смаленскай абласцях, вынікае з паведамлення ведамства.
Сцвярджаецца, што груз “перавозіўся без неабходных ветэрынарных суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць яго паходжанне, якасць і бяспеку, у аўтатранспартным сродку, які знаходзіцца ў нездавальняючым санітарным стане”.
Прадукцыю вярнулі ў Беларусь “пасля завяршэння разбіральніцтва”, уладальніка грузу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
17 чэрвеня Рассельгаснагляд адсправаздачыўся, што з пачатку 2024 года з Беларусі ў Расію было пастаўлена 332,6 млн курыных яек — у 2,5 раза больш за паказчык за аналагічны перыяд мінулага года.
У 2023 годзе ў Расію было пастаўлена 510,8 млн курыных яек беларускай вытворчасці.
Па выніках чатырох месяцаў 2024 года Беларусь заняла першае месца ў Еўразійскім эканамічным саюзе па дынаміцы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў гадавым вымярэнні (да студзеня — красавіка 2023-га), сведчыць праведзенае “Позіркам” параўнанне даных дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У вытворчасці яек у аб’яднанні адзначана падзенне на 0,8%. У Беларусі, Кыргызстане і Казахстане яно вырасла на 19% (1 млрд 202 млн адз.), 0,7% (218,5 млн адз.) і 0,8% (1 млрд 446,2 млн адз.) адпаведна; у Расіі знізілася на 2,4% (14 млрд 651,6 млн адз.).
- Грамадства
- ГрамадстваГарэцкі: БАЖ фіксуе выпадкі, калі пад выглядам журналістаў да людзей звяртаюцца трэція асобы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць спраў аб банкруцтве павялічылася ў гадавым вымярэнні амаль на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі як для юрыдычных, так і для фізічных асоб — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі за два гады колькасць бібліятэк зменшылася на 4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка знізіліся на 4,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАд пачатку года прампрадукцыя падаражэла амаль на 3,6% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЗ пачатку года зафіксавана 128 парушэнняў дзяржмяжы ў паветры, збіта 18 БПЛА — камандуючы ВПС і СПАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКіраўнік групы КР па Мельнікавай: Разглядаем усе сцэнары, але я лічу, што яна не ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства