Беларусь гатовая дзяліцца з ШАС “досведам і лепшымі практыкамі” ў энергетыцы

21 чэрвеня, Позірк. Беларусь гатовая дзяліцца “досведам і лепшымі практыкамі” па кірунках, закладзеных у стратэгію развіцця энергетычнай супрацы дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) да 2030 года, заявіў 21 чэрвеня ў Астане (Казахстан) міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Паводле інфармацыі прэс-службы Мінэнерга, з такой прапановай чыноўнік выступіў на 4-й нарадзе кіраўнікоў энергетычных ведамстваў краін — членаў ШАС, на якой была зацверджана згаданая стратэгія.
Кірункамі, у якіх Мінск можа падзяліцца сваімі кампетэнцыямі, Каранкевіч назваў “выпрацоўку скаардынаваных дзеянняў па выбудоўванні і спалучэнні доўгатэрміновых нацыянальных энергетычных праграм з акцэнтам на ўмацаванне тэхналагічнага і вытворчага патэнцыялу энергетычнай галіны”, прыняцце мер па паэтапным пераходзе да “зялёнай эканомікі і нізкавугляроднага развіцця”, прасоўванне “новых сумесных ініцыятыў, скіраваных на пашырэнне практычнага ўзаемадзеяння ў рамках ШАС”.
Стратэгія развіцця энергетычнай супрацы ШАС, паводле звестак Мінэнерга, скіраваная на “павышэнне ўзроўню энергетычнай бяспекі краін аб’яднання, развіццё дыялогу і абмен інфармацыяй у ключавых сектарах энергетычнай галіны, уключаючы электраэнергетыку, нафтагазавую галіну, атамную энергетыку”.
Дакумент прадугледжвае “развіццё партнёрства ў галіне эфектыўнага выкарыстання нізкавугляродных, экалагічна чыстых альтэрнатыўных крыніц энергіі, а таксама ў сферы асваення перадавых тэхналогій і энергаэфектыўнасці”.
Саміт ШАС, на якім, як чакаецца, Беларусь будзе прынятая ў склад арганізацыі, пройдзе ў Астане 3–4 ліпеня.
СК: Справу экс-намесніка міністра энергетыкі Міхадзюка неўзабаве накіруюць у суд
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваСупрацьклешчавай апрацоўцы штогод падвяргаецца 600 гектараў тэрыторыі Мінска — цэнтр гігіены і эпідэміялогііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа 8 дзён верасня ў Польшчу праз Беларусь спрабавала патрапіць у 7 разоў больш мігрантаў, чым за той жа перыяд жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



