Нямецкі бізнес у большасці сваёй задаволены працай на беларускім рынку — даследаванне
24 чэрвеня, Позірк. Больш як 90% дзейных на беларускім рынку кампаній ФРГ ацэньваюць сваё эканамічнае становішча як “здавальняючае” і “добрае”, сведчаць вынікі апытання, праведзенага вясной гэтага года Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі сумесна з даччынай сэрвіснай структурай Нямецкай прамыслова-гандлёвай палаты.
Даныя апублікавала “Эканамічная газета”. У даследаванні ўдзельнічала 45 кампаній ФРГ, якія дзейнічаюць на беларускім рынку (10 прамысловых і будаўнічых арганізацый, 16 прадпрыемстваў гандлю і 19 прадпрыемстваў сферы паслуг).
Пры гэтым, адзначае выданне, у параўнанні з восенню 2023 года доля кампаній, якія лічаць сваё эканамічнае становішча дрэнным, скарацілася ў два разы — з 17,8% да 8,9%.
Усе ўдзельнікі апытання завілі аб тым, што адчулі на сабе санкцыйныя абмежаванні ЕС. 70% рэспандэнтаў лічаць яго “моцным” і “вельмі моцным”, астатнія паведамілі аб “сярэдняй ступені” ўплыву такіх абмежаванняў.
Пры гэтым 40% прадстаўнікоў нямецкага бізнесу паведаміла, што ўрон ад санкцый у сярэднетэрміновай перспектыве ацэньваюць або да 1 млн, або да 10 млн еўра. У той жа час больш за палову рэспандэнтаў не змаглі ацаніць свае страты ў сувязі са змененымі ўмовамі працы.
Найбольш сур’ёзнай рызыкай для свайго эканамічнага развіцця ў бліжэйшыя 12 месяцаў амаль дзве трэці рэспандэнтаў назвалі змяненне палітыка-эканамічных умоў, у параўнанні з восеньскім апытаннем мінулага года іх колькасць зменшылася ў 1,4 раза.
60% апытаных кампаній лічаць найбольш адчувальнымі для сябе рызыкі, звязаныя з парушэннем ланцужкоў паставак. У параўнанні з папярэднім апытаннем у 1,4 разы больш кампаній (40% ад агульнай колькасці рэспандэнтаў) паказалі ў якасці фактару рызыкі недахоп кваліфікаваных спецыялістаў.
Захаваць аб’ёмы работ і інвестыцый на бягучым узроўні схільна 60% апытаных, аб планах павялічыць дзелавую актыўнасць і аб’ём інвестыцый паведаміла 13,2% рэспандэнтаў. Больш за 80% мае намер захаваць колькасць работнікаў, у тым ліку 20% збіраюцца яе павялічыць.
Колькасць прадстаўнікоў нямецкага бізнесу, якія чакаюць паляпшэння сваіх паказчыкаў у бліжэйшы год, павялічылася з 11,1% да 20% у параўнанні з восеньскім апытаннем, колькасць песімістаў скарацілася з 22,2% да 15,6%. Не чакаюць змены свайго эканамічнага становішча 64,4% рэспандэнтаў.
Прыведзеныя ацэнкі сведчаць аб “адаптацыі нямецкіх кампаній да рамачных умоў, якія змяніліся на фоне санкцый, а таксама аб асцярожным аптымізме ў чаканні хаця б захавання становішча на бягучым узроўні”, цытуе выданне аўтараў даследавання.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка