Лукашэнка патрабуе ад Рыжанкова “страсянуць” МЗС

27 чэрвеня, Позірк. “Страсянуць” Міністэрства замежных спраў, каб яно “пачало працаваць”, а таксама “прыводзіць МЗС у прытомнасць” даручыў Аляксандр Лукашэнка былому першаму намесніку кіраўніка сваёй адміністрацыі Максіму Рыжанкову, прызначаючы яго 27 чэрвеня на пасаду кіраўніка знешнепалітычнага ведамства.
На думку Лукашэнкі, Рыжанкоў павінен даць рады пастаўленай задачы, бо з’яўляецца “жорсткім і патрабавальным”: “Рыжанкова асабліва туды-сюды хістаць бескарысна. І не толькі таму, што чалавек фактычна падпарадкаваны прэзідэнту, але яшчэ і таму, што ў яго ў характары гэтага няма, каб ім пануквалі”.
Асобна, згодна з паведамленнем прэс-службы Лукашэнкі, ён выказаўся пра кадры ў ведамстве: “Шанец дайце ўсім. Ведаю, што там няпростае становішча. Усім дайце, але той, хто не хоча працаваць і той, хто мяне сёння не пачуе, яны працаваць не павінны”.
Лукашэнка заявіў таксама, што Сяргей Алейнік, які пакідае пасаду міністра, узначаліць “адпаведную камісію” Савета Рэспублікі (з 12 красавіка старшынёй камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы верхняй палаты беларускага парламента з’яўляецца Сяргей Сівец. — “Позірк”.).
Пра прызначэнне былога першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі міністрам замежных справаў стала вядома 27 чэрвеня.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ жніўні 2026 года найбольш падаражэлі маторная аліва, авіяквіткі і кветкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства10 верасня ў Беларусі абнавіўся тэмпературны рэкорд дня, які трымаўся 94 гады (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–10 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

