ЕС пазбавіў інвестараў з Беларусі і РФ абароны ў рамках з Еўрапейскай энергетычнай хартыі

3 ліпеня, Позірк. Еўрапейскі саюз пазбавіў інвестараў з Беларусі і Расіі абароны ў рамках Еўрапейскай энергетычнай хартыі (ЕЭХ), вынікае з паведамлення генеральнага дырэктарата ЕС па гандлі, апублікаванага 3 ліпеня на сайце Еўракамісіі.
Адзначаецца, што ЕС увёў абмежавальныя меры ў дачыненні да Мінска і Масквы, якія сярод іншага забараняюць здзяйсняць здзелкі з беларускімі і расійскімі інвестарамі. Забарона наўпрост на абарону ў рамках ЕЭХ заклікана прэвентыўна пазбавіць іх “патэнцыйнага спосабу аспрэчыць санкцыі”.
У паведамленні падкрэслена, што ні Мінск, ані Масква не з’яўляюцца бакамі ЕЭХ. Разам з тым беларускія і расійскія інвестары “тэарэтычна могуць выкарыстаць кампаніі на тэрыторыі краін — удзельніц хартыі, каб заявіць, што ЕС або яго члены парушылі прадугледжаныя ЕЭХ абавязацельствы па абароне інвестыцый” і ініцыяваць працэдуру па ўрэгуляванні спрэчак з той ці іншай дзяржавай.
“Адмова ў наданні абароны расійскім і беларускім інвестарам гарантуе, што такія прэтэнзіі не могуць быць абгрунтавана высунутыя”, — гаворыцца ў паведамленні.
Еўрапейская энергетычная хартыя — механізм супрацы, які з’явіўся ў 1990-х гадах, калі багатая вуглевадародамі ўсходняя частка Еўразіі мела патрэбу ў інвестыцыях у энергетычную галіну, а Заходняй Еўропе з яе фінансавымі рэсурсамі неабходна было дыверсіфікаваць пастаўкі энерганосьбітаў.
У хартыі гаворыцца пра “абарону і заахвочванне інвестыцый у энергетыку”, “недэскрымінацыйныя ўмовы гандлю энергетычнымі матэрыяламі”, дэкларуецца “свабода транзіту энергіі па трубаправодах, электрасетках, іншымі сродкамі транспартавання”, вызначаныя працэдуры вырашэння спрэчак паміж дзяржавамі, а таксама дзяржавамі і інвестарамі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД наблізілася да 6,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў кастрычніку знізіўся на 1,7%, з пачатку 2026 года — вырас на 0,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТрэці год запар актыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку ніжэйшая, чым у верасні — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за апошнія 222 дні Латвія не зафіксавала актыўнасці мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУпершыню за апошнія 30 тыдняў грамадзяне Беларусі наўпрост не згаданыя ў спісе замежнікаў, якія пакінулі Польшчу на патрабаванне ўладаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка


