У Беларусі працягвае скарачацца колькасць транспарту з пройдзеным тэхаглядам

5 ліпеня, Позірк. У чэрвені 2024 года прадпрыемства “Белтэхагляд” выдала 130.580 дазволаў на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху — на 1,3% менш, чым за той жа месяц 2023-га (132.357).
Фізічным асобам за мінулы месяц выдадзена 108.727 дазволаў (83,3%).
За першае паўгоддзе выдадзена 778.270 дазволаў — на 5,7% менш, чым за студзень — чэрвень 2023-га (825.236).
У дачыненні да электрамабіляў сёлета ў чэрвені аформлена 586 дазволаў, ад пачатку года — 8.664 (леташняя статыстыка не прыводзіцца).
Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паслугі на праходжанне тэхагляду легкавых аўтамабіляў у студзені падаражэлі на 3,7%, студзені — лютым — на 3,96%, студзені — сакавіку — на 4,26%, студзені — красавіку — 4,62%, студзені — траўні — 4,78%.
У Беларусі кантроль наяўнасці дазволу на допуск ажыццяўляецца ў тым ліку ў аўтаматычным рэжыме спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, якія маюць функцыі фота- і кіназдымкі, відэазапісу.
Згодна з ч. 4 арт. 18.11 КаАП, для ўласнікаў — фізічных асоб за кіраванне транспартам без тэхагляду штраф можа дасягаць 3 базавых велічынь (120 рублёў), юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — 10 б.в. (400 рублёў).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС зафіксавалі 77 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

