Праваабаронцам вядома пра 220 асуджаных па “справе Беларускага Гаюна”

12 жніўня, Позірк. Праваабарончы цэнтр “Вясна” мае інфармацыю як мінімум пра 220 пацверджаных асуджаных па “справе Беларускага Гаюна” (маніторынг ваеннай актыўнасці ў Беларусі, у тым ліку расійскай арміі).
Агульная колькасць фігурантаў гэтай справы значна большая, затрыманні дагэтуль адбываюцца па ўсёй Беларусі, адзначаюць праваабаронцы. Таксама вядома, што частка затрыманых адпушчаныя перад судом пад заклад.
Як паведамляюць праваабаронцы, раней затрыманым прад’яўлялі абвінавачванні ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” (арт. 3614 Крымінальнага кодэкса). Пакарання прызначаюць розныя: ад абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу да пазбаўлення волі.
Пры гэтым, паводле звестак “Вясны”, некаторым фігурантам справы прапануецца спыніць крымінальны пераслед у абмен на “добраахвотныя ахвяраванні” на карысць дзяржструктур.
Адзін з абвінавачаных заявіў, што за адно паведамленне ў чат-бот праекта яму прапанавалі перавесці суму, эквівалентную некалькім тысячам долараў, на рахунак ДУ “Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання”.
Таксама праваабаронцы вядома, што адзін з затрыманых па справе падвергнуўся катаванням з боку сілавікоў.
Праект “Беларускі Гаюн” быў створаны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Спыніў працу 7 лютага 2025 года, неўзабаве пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
“Мы не ведаем, які аб’ём даных мог быць выпампаваны за той час, пакуль у іншага акаўнта быў доступ. Я хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй”, — заяўляў тады заснавальнік праекта блогер Антон Матолька.
Ён папярэдзіў пра пагрозу для людзей, якія дасылалі ў бот інфармацыю. Некаторыя з іх эмігравалі.
У чэрвені мінулага года Гродзенскі абласны суд завочна прыгаварыў Матольку да 20 гадоў пазбаўлення волі за “шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці”.

- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


