Матацыкліст шпіталізаваны пасля ДТЗ пад Брэстам

12 жніўня, Позірк. Аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам матацыкла ў Брэсцкім раёне паведаміла УУС мясцовага аблвыканкама.
Як адзначаецца, 12 жніўня каля поўдня 25-гадовы брэстчанін рухаўся ў бок абласнога цэнтра па аўтадарозе М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа РФ. На 21-м кіламетры названай дарогі ён “не справіўся з кіраваннем матацыкла “Харлей Дэвідсан” і дапусціў яго перакульванне”.
Мужчына атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Раней Дзяржаўтаінспекцыя паведамляла, што з 6 па 16 жніўня ў краіне праходзіць прафілактычная акцыя “Матацыкліст”.
“Усяго за чатыры дні, з 6 па 9 чысла, выяўлена каля 748 парушэнняў, учыненых кіроўцамі матацыклаў. У стане алкагольнага ап’янення затрымана 10 чалавек, адхілена ад кіравання 57 бяспраўнікаў, 74 матацыклы змешчаныя на ахоўныя стаянкі”, — адзначалася ў прэс-рэлізе.
Гл. таксама:
У Бялыніцкім раёне 22-гадовы матацыкліст загінуў ад сутыкнення з грузавіком КамАЗ
У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед — загінулі тры чалавекі
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



