З 7 ліпеня ўладальнікі жылля будуць абавязаныя аператыўна паведамляць міліцыі пра замежных пастаяльцаў
5 ліпеня, Позірк. 7 ліпеня набывае моц новая рэдакцыя закона “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства”, якая абавязвае ўладальнікаў жылля апавяшчаць міліцыю пра пастаяльцаў-замежнікаў, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў.
Гаворка пра юрыдычных і фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здаюць у арэнду “жылыя памяшканні, пакоі ў аграэкасядзібах, садовыя дамкі і лецішчы, бізнес-апартаменты і сродкі размяшчэння на тэрмін ад адных сутак”. Інфармацыю пра замежнага госця трэба перадаць “у орган унутраных спраў па месцы знаходжання такіх памяшканняў” не пазней чым праз тры гадзіны пасля засялення.
Паводле інфармацыі міністэрства, звесткі “прадстаўляюцца бязвыплатна з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў МУС, адзінага партала электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы або шляхам дастаўкі праз пасланца”.
За парушэнне гэтага патрабавання прадугледжаны штраф да 20 базавых велічыняў (800 рублёў).
У савецкія часы сувязі з замежнікамі старанна адсочваліся, за іх каралі. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі вяртаецца да падобнай практыкі — пакуль часткова.
У 2012 годзе рыэлтара Сяргея Башарымава абвінавацілі ў дапамозе шведам, якія на лёгкаматорным самалёце перасеклі літоўска-беларускую мяжу, дабраліся да ўскраіны Мінска і скінулі плюшавых мядзведзікаў з лозунгамі ў абарону свабоды слова (“плюшавы дэсант”). Башарымаў быў тым, хто здаў замежнікам кватэру ў беларускай сталіцы. Пасля ён быў адпушчаны, крымінальны пераслед спынілі.
Пасля дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах (Мінская вобласць) у лютым 2023 года сярод іншых былі затрыманыя сужэнцы — Аляксандр і Людміла Кучынская. Сцвярджалася, што яны здалі жыллё меркаванаму выканаўцу — украінскаму грамадзяніну Мікалаю Швецу (разам з чатырма іншымі ўкраінцамі ў канцы чэрвеня быў вызвалены і перададзены Кіеву). Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Кучынскія былі вызваленыя са следчага ізалятара КДБ у снежні 2023-га ў статусе сведкаў.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаБелстат: Даўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 20,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПамілаванне палітвязняў не кажа пра змену палітыкі Лукашэнкі — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў непрызнанне выбараў у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+